Сталенне Даніка Мальца (па аповесці Янкі Брыля "Сірочы хлеб"). Янка брыль сірочы хлеб галоўныя героі


"Вобраз Даніка Мальца" паводле апавядання Я. Брыля "Сірочы хлеб"

Тэма ўрока: Вобраз Даніка Мальца

Мэты ўрока: зацікавіць вучняў лесам кемлівага і дапытлівага хлопчыка; дапамагчы асэнсавацьматывы яго паводзін, убачыць галоўнага героя як разумнага і разважлівага падлетка; удасканальваць уменне выбарачнага пераказу.

Эпіграф: «Данік з «Сірочага хлеба», вядома, не я, а тып, або заяўка на яго, мілы сябар майго дзяцінства, якога я зляпіў з многіх знаёмых хлопчыкаў, дадаўшы трохі ісвайго. Свайго найбольш у Данікавай закаханасці ўпольскую настаўніцу, якая была, якую я любіў, можа, нават мацней, чым напісаў пра гэта» Я.Брыль

Ход урока:

  1. Арганізацыйны момант

Н.: Добры дзень. Дзяжурны, хто сёння адсутнічае?

В.: Усе ёсць.

  1. Уступнае слова настаўніка

Н.: Па словах К. Крапівы: «У Янкі Брыля ў цэнтры ўвагі заўсёды знаходзіцца чалавек з яго складанай псіхікай, характарам, паводзінамі. 3 асаблівай цеплынёй і любоўю паказаны дзеці... Трэба сказаць, што наогул Янка Брыль любіць дзяцей і ўмее цікава і хораша расказаць аб іх чытачу...».

  1. Асноўная частка

Н.: Давайце крыху ўспомнім біяграфію Я. Брыля і параўнаем яе з лёсам яго героя Даніка Мальца.

В.: У Даніка і пісьменніка ёсць шмат агульнага. Абодва яны жылі ў Заходняй Беларусі, кожны з іх рана застаўся без бацькі, абодва вучыліся ў польскай школе, захапляліся кнігамі розных пісьменнікаў, кожны любіў сваю польскую настаўніцу.

4. Праца над эпіграфам

Звярніце ўвагу на словы Янкі Брыля, напісаныя на дошцы. У працэсе размовы трэба будзе высветліць, чаму пісьменніку прыйшлося даць такое ўдакладненне. Вельмі часта пісьменнікі ўсваіх творах выкарыстоўваюць факты з біяграфіі, але вобразы герояў часцей за ўсё збіральныя, як гаворыцьсам Янка Брыль, што вобраз Даніка «з многіх знаёмых хлопчыкаў» яго дзяцінства.

5. Выбарачны пераказ

Зачытванне эпізодаў, прысвечаных Даніку Мальцу.

Разглядаюцца пытанні:

♦ Хто такі Данік Малец? ( Данік - заходнебеларускі хлопчык. Жыве разам з маці Зосяй у вёсцы. Бацька яго загінуў на вайне з польскімі панамі ў 1920 г., калі хлопчык быў зусім малым. Пра бацьку ў Даніка засталіся самыя лепшыяўспаміны. Ён быў вельмі вясёлы, добры: «у шэрым шынялі, з чырвонай зоркай на шапцы, тата казытаў вусамі і рагатаў, падкідаючы Даніка на руках». Данікава маці - адна з бедных сялянак вёскі. У яе нават каня няма, а сваёй зямлі зусім мала «для такойжняі, як Данікава мама, няма дзе і разгарнуцца. Зосяхадзіла ў зажон. Жала чужое, думала пра свае».У Даніка ёсць два дзядзькі: татаў брат Пятрусь, які жыве ў Савецкай Беларусі, і мамін — Кастусь, які жыве ў суседніх Мікулічах. Абараніць хлопчыка няма каму. Трэба разлічваць толькі на самога сябе. 3 ранняга дзяцінства хлопчык дапамагае маці па гаспадарцы, пасе свіней. У яго, як і ва ўсіх падлеткаў, шмат сяброў, але ёсць і ворагі - дзеці мясцовага багацея Палуяна, якія дражняць Даніка, б'юцца з ім.

У Даніка, як і ў іншых мясцовых хлопцаў, былі мянушкі: Сівы, Гусак, Манька. «Сівым яго празвалі за валасы, асабліва светлыя ўлетку, калі яны выгаралі на сонцы. Гусаком - таму, што калісьці, яшчэ падлеткам увосень, хлопцу нагнаў страху стары Міронаў гусак. "Манькай" у іхняй вёсцы называюць левую руку, а Данік хацеў чамусьці быць ляўшою і ўсё

страшыў, крычаў: "Вось як дам з манькі!" На кожную з гэтых мянушак можна былоадказаць любому з сяброў таксама мянушкай, а то і пабіцца». Самайкрыўднай мянушкай - Жабраком абзывалі ДанікаПалуянавы сынкі.)

♦ Хто яго бацькі, родзічы, сябры, ворагі? (Адным са старэйшых сяброў быў Мікола Кужалевіч. У асобе Міколы хлопчык убачыў свайго заступніка і абаронцу. Раней самым блізкім чалавекам, якіперажываў за яго, заступаўся,

была маці Даніка. Алемаці найболып плакала, прасіла сына перацярпець,не чапаць крыўдзіцеляў.

♦ Як пачалося школьнае жыццё і навучанне ў Даніка?

♦ Хто паўплываў на развіццё асобы Даніка?

♦ Як аўтар ставіцца да сваго галоўнага героя?

Праца з тэкстам

♦ Знайдзіце эпізод, у якім гаворыцца, пры якіх абставінах пасябравалі хлопцы, і зачытайце яго.

Вучні зачытаюць эпізод, у якім паказваецца, як Мікола Кужалевіч заступіўся за Даніка. Хлопчык уцякаў ад Палуянчыкаў пасля чарговай бойкі, а Сымонішын Васіль затрымаў яго і Данік «атрымаў кіем па галаве». Мікола Кужалевіч абурыўся ўчынкам Васіля і крыкнуў: «Каму памагаеш, асталоп?» Данік упершыню адчуў не толькі суцяшэнне, але і словы-напамін пра бацьку-героя. Данік захапляўся сваім новым сябрам, яго розумам, уменнем уплываць наіншых, часам старэйшых за яго самога. Палуянчыкі, якіх Мікола абазваў кулацкімі гнідамі, ужо не былі такімі страшнымі.

Данік вучыўся ў польскай школе, дзе смяяліся з усяго беларускага. Настаўнік пан Цаба забыўся на сваю беларускасць і стаў палякам. А Мікола Кужалевіч адкрыў для хлопчыка новы свет - свет беларускага друкаванага слова. Пад яго ўплывам хлопчыкпачынае адчуваць сябе беларусам, сынам свайго народа, у ім абуджаецца нацыянальная годнасць. Верш Янкі Куцалы, прачытаны Міколам Кужалевічам, дапамог Даніку зразумець сэнс жыцця: трэба змагацца за свае правы, каб доля не была «горкай». Мікола навучыў Даніка чытаць па-беларуску.

♦ Зачытайце ўрывак, дзе апісваюцца ўражанні Даніка ад Міколавай навукі.

I вось быў вечар, у які яшчэ адзін заходнебеларускі пасту шок з мужыцкай прагнасцю на ўсё жыццё запамінаў трыццаць дзве літары ўжо не чужое граматы. I была пасля вечараноч, у якую ў старой, занесенай снегам хаціне доўга не мог заснуць маленькі чалавек.

Данік быў старанным хлопчыкам, больш за ўсіх вучняў чытаў беларускіх, рускіх і польскіх кніжак. Аднак хлопчыку прыйшлося два гады сядзець у адным класе, ды і ў маці не было грошай, каб даць магчымасць вучыцца далей.

♦ Зачытайце эпізод, дзе Данік характарызуецца як вучань.

Яму ўжо адзінаццаць. Ужо другі год хлопец сядзіць у трэцім класе. Што, хіба ён вучыцца дрэнна? Ды не! Цяпер ужо нетолькі ўся школа, а ўся Галынка ведае, што ён, Зосін Данік, вучыцца лепш за ўсіх...

♦ Хто дапамог Даніку грашыма, каб той змог далей вучыцца?

Дзевер яе, брата Данікавага бацькі Пятрусь малец, прыслаў ім грошай (с. 122)

♦ Якія думкі хвалявалі Даніка наконт школы? Зачытайце гэты ўрывак.

А ці добра, што я пайду туды, што я хачу вучыцца, хоць і па-польску? Што ж я - хачу панам Цабам зрабіцца?.. Ды ж дзядзька піша, каб я вучыўся! - успамінае ён з палёгкай. -У школе буду вучыцца па-польску, а дома - па-свойму. I буду шмат чытаць, буду такі разумны, як тата, як дзядзька Пятрусь, як Мікола.Данік пачаў разумець, што ён не проста вучань, асын свайго народа, у якога свая самабытная культура, мова. Мікола Кужалевіч сваім прыкладам паказаў, як трэба змагацца за свае правы, але атрымаў загэта тры гады турмы. Данік імкнецца ўслед за сваім старэйшым сябрампрадоўжыць барацьбу за права вывучаць у школеродную мову.

Праз ўзаемаадносіны з іншымі героямі аповесці Янка Брыль паказвае нам, як адбываецца станаўленне характару і светапогляду Даніка Мальца.

8. Падвядзенне вынікаў. Рэфлексія

- Ці спадабаўся хлопчык?

- Чым уразіў вас?

- Ці хацелі б,вы, быць падобныя на яго?

9. Дамашняе задание.

Выбраць яркія эпізоды, звязаныя з Міколам Кужалевічам, падрыхтаваць цытатную характарыстыку.

Віктарына.

  1. Дзе і калі адбываюцца падзеі ў аповесці?

  2. Назавіце галоўнага героя твора.

  3. Якія настаўнікі былі ў Даніка Мальца?

  4. Хто быў Даніку Мальцу сапраўдным сябрам і духоўным настаўнікам?

  5. Хто такі Мікола Кужалевіч?

  6. Як звалі любімую настаўніцу Даніка?

  7. Якія творы з беларускай і польскай літаратуры чытала дзецям пані Мар'я?

  8. Якую кнігу пані Мар'я падарыла Даніку?

  9. За што Данік быў выключаны са школы?

♦ Чаму Янка Брыль назваў сваю аповесць «Сірочы хлеб»?

infourok.ru

Найлепшыя дарадцы і выхавацелі Даніка Мальца

Сочинение на отлично! Не подходит? => воспользуйся поиском у нас в базе более 20 000 сочинений и ты обязательно найдешь подходящее сочинение по теме Найлепшыя дарадцы і выхавацелі Даніка Мальца!!! =>>>

Данік Малец— галоўны герой аповесці Янкі Брыля «Сірочы хлеб». Хлопчык рана застаўся сіратой. Яго бацька загінуў на вайне. Данікава маці, адна з бедных сялянак вёскі, вымушана ўвесь час працаваць на заможных сялян і паноў. Даніку заўсёды прыходзілася разлічваць толькі на самога сябе. I ўсё ж такі Даніку пашчасціла: на яго жыццёвым шляху сустрэліся цудоўныя людзі: пані Мар’я і Мікола Кужалевіч.

Мікола Кужалевіч быў старэйшым за Даніка, але хлопчык лічыў яго сваім сябрам. Мікола абараняў Даніка ад ворагаў Палуянчыкаў, адкрываў яму свет беларускага друкаванага слова, абуджаў нацыянальную годнасць. Мікола Кужалевіч пазнаёміў Даніка з творчасцю выдатнага беларускага пісьменніка Янкі Купалы, навучыў хлопчыка чытаць па-беларуску. Данік стараўся ва ўсім быць падобным на свайго настаўніка. У школе ён аб’ядноўвае вучняў з бедных сем’яў, стараецца ім дапамагчы. Усё гэта дзякуючы ўрокам Міколы Кужалевіча.

Другім старэйшым дарадцам, выхавацелем і сябрам была польская настаўніца пані Мар’я. Яна вельмі любіла дзяцей, не дзяліла іх на польскіх і беларускіх, багатых і бедных. Пані Мар’я была сапраўдным педагогам, ніколі не крычала на дзяцей, старалася іх зразумець, дапамагчы ў цяжкіх жыццёвых абставінах. Данік лічыў пані Мар’ю сваёй другой маці. Яна выхоўвала Даніка і іншых вучняў дабрынёй, любоўю. Пані Мар’я імкнецца выхоўваць у сваіх вучняў справядлівасць, шчырасць, пачуццё ўласнай годнасці, сцвердзіць веру ў чалавека і яго талент. Настаўніца чытае сваім вучням лепшыя творы беларускіх і польскіх пісьменнікаў: Цёткі, Б.Пруса. Яна не апраўдвае сваіх суайчыннікаў, якія прыгнятаюць і здзекваюцца з беларусаў, ёй за іх сорамна. Пані Мар’я стараецца паказаць, што і палякі ёсць розныя. Працоўны люд Полыпчы такі ж бяспраўны, як і беларускі.

Пані Мар’я і Мікола Кужалевіч дапамаглі Даніку сфарміравацца як асобе. Яны заўважылі адоранасць хлопчыка, імкнуліся падтрымаць у ім цікавасць да пошукаў жыццёвай праўды і разам з тым аберагалі яго ад несправядлівасці і жахлівых праяў свету.

Сочинение опубликовано: 23.01.2011 понравилось сочинение, краткое содержание, характеристика персонажа жми Ctrl+D сохрани, скопируй в закладки или вступай в группу чтобы не потерять!

Найлепшыя дарадцы і выхавацелі Даніка Мальца

www.getsoch.net

Сталенне Даніка Мальца (па аповесці Янкі Брыля "Сірочы хлеб")

Аповесць Янкі Брыля «Сірочы хлеб» пачынаецца і заканчваецца тым, што Данік Малец пасе статак: у пачатку твора — свіней, затым кароў, сваю і чужых, у канцы — працуе падпаскам у пана. Здаецца, эамкнулася кола для сына ўдавы з былой Заходняй Беларусі. Але гэта не так.      У пачатку аповесці Даніку было ўсяго сем гадоў. Ён па-дзіцячы глядзіць на свет і жыве сваімі дзіцячымі радасцямі і засмучэннямі. Хлопчыку радасна бегаць па дажджавых лужынах, збіраць на лузе лотаць, купацца ў Нёмане, лавіць печкуроў, гайдацца на маладых бярозках. Крыўдна, а часам горка і балюча, калі цябе дражняць, асабліва жабраком. Іншы раз можна пацярпець, але найчасцей трэба не даваць сябе ў крыўду, адбівацца, а часам уцякаць плачучы і клікаць на дапамогу маці.      Даніку вельмі хочацца ў школу. Яна вабіць хлопчыка новым незнаёмым светам, якім жывуць старэйшыя вучні, а япгчэ вельмі карціць абуць новыя бліскучыя боцікі (першыя ў жыцці!), што мама купіла да школы.      У канцы адовесці Даніку дванаццаць гадоў. Ён вучыцца ў сямігодцы і сярод аднакласнікаў вылучаецца асаблівымі здольнасцямі да навукі. Хлопец не толькі вырас, але і пасталеў. Ён не можа мірыцца з тым, што ў школе дзеці вучадца на чужой мове, што багатыя яго аднакласнікі насміхаюцца з беднасці, нястач іншых. У Даніку абудзілася пачуццё чалавечай годнасці і нацыянальнай гордасці. Свае перакананні, ідэалы ён адстойвае вельмі актыўна, не гнецца і не прыніжаецца перад тымі, хто мае багацце і ўладу.      Вялікі ўплыў на Даніка аказалі ўмовы жыцця, а таксама дарослыя. Яму пашчасціла сустрэцца з цудоўнымі настаўнікамі: вясковым чалавекам Міколам Кужалевічам і польскай настаўніцай пані Мар'яй. Першы адкрыў Даніку сілу і моц еднасці, братэрства працоўных, гаварыў пра нацыянальную годнасць беларусаў. Другая абудзіла любоў і павагу да польскага народа, паказала Даніку працоўную Полыычу, багацце яе літаратуры і мовы. Прайшоў час — і ўжо сам Малец гуртаваў вакол сябе аднакласнікаў, дзяцей беднаты, каб трымаліся адзін аднаго.      Мікола Кужалевіч дапамог адчуць Даніку хараство беларускага друкаванага слова. І галоўны герой аповесці сам стаў вучыць сваіх равеснікаў чытаць на роднай мове. Хлопец многа думаў, аналізаваў убачанае і пачутае, шукаў адказы на пытанні, якія ставіла перад ім жыццё. Таму ў канцы аповесці Данік — не проста хлопчык, а асоба, у якой ёсць уласныя ідэалы і здольнасці іх ажыццявіць.

Похожие документы

Найлепшыя дарадцы і выхавацелі Даніка Мальца (па твору Янкі Брыля "Сірочы хлеб")

Данік Малец— галоўны герой аповесці Янкі Брыля «Сірочы хлеб». Хлопчык рана застаўся сіратой. Яго бацька загінуў на вайне. Данікава маці, адна з бедных сялянак вёскі, вымушана ўвесь час працаваць на заможных сялян і паноў. Даніку заўсёды прыходзілася разлічваць толькі на самога сябе. I ўсё ж такі Даніку пашчасціла: на яго жыццёвым шляху сустрэліся цудоўныя людзі: пані Мар'я і Мікола Кужалевіч. ...

Серж Мілеўскі (характарыстыка героя па аповесці Кузьмы Чорнага "Насцечка")

Серж Мілеўскі — адзін з герояў аповесці К.Чорнага «Насцечка». Ён быў вышэйшы і мацнейшы за сваіх аднакласнікаў, лепш за іх апрануты. Але пісьменнік падкрэслівае, што «ў вачах яго свяцілася гэтулькі самазадавальнення, гэтулькі ўцехі з самога сябе, што здавалася, — гэты маладзенькі францік зараз заплюе вочы ўсяму свету».      Серж — нахабны, злосны і адначасова труслівы, баіцца адказваць за свае ўчынкі. Ніхто і не чакае ад Сержа нічога добрага. Ён, нібы сыты і распешчаны звярок, «палюе» на дзяўчатак. Яго цешаць іх пакуты, слёзы. Не паважае Серж і старэйшых: пажылога чалавека называв дурнем і старым чортам. ...

Мастацкія асаблівасці у аповесці знак бяды

«Мы ўжо даўно прывыклі да высокага псіхалагічнага майстэрства ў Васіля Быкава... Гэтае уменне на поўную сілу заяўляе пра сябе і ў «Знаку бяды», асабліва ў паказе Петрака і Сцепаніды. Па сваёй натуры Пятрок вельмі памяркоўны чалавек, «ціхі і мяккі — гэткі, якімі была большасць у Выселках: страхавіты, зважлівы, трохі набожны». Спачатку ён намагаецца неяк прыстасавацца да нечалавечых умоў фашысцкай акупацыі. Але такое, аказваецца, немагчыма... I гэты рахманы, не пазбаўлены душэўнай далікатнасці селянін прама, адкрыта выказвае паліцаям сваё абурэнне, пагарду і нянавісць. ...

Трагічны лёс Стася Шабовіча (па аповесці Iвана Шамякіна "Ахвяры")

У аповесці I. Шамякіна «Ахвяры» расказваецца пра дзейнасць партызанскіх атрадаў і падпольных арганізацый на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.      З першых старонак твор захапляе інтрыгуючым сюжэтам, элементамі прыгодніцтва. Спадабалася мне аповесць і тым, што чытаецца легка, хаця твор, па сутнасці, трагічны. «Ахвяры» — адзін з тых твораў, чые героі, праблемы выклікаюць шмат эмоцый, прымушаюць задумацца. ...

Свае і чужыя ў аповесці Васіля Быкава "Знак Бяды"

   Аповесць В. Быкава "Знак бяды" адметная. Вайна ў ёй разглядаецца праз успрыняцце яе мірнымі жыхарамі, для якіх уласны хутар становіцца месцам здзекаў і гвалту, своеасаблівай Галгофай. Мінулая вайна, на думку В. Быкава, паказала, "якім высокім і якім нізкім можа быць чалавек, да якой велічы могуць узняцца адны і да якой нізасці апусціцца другія". Таму ў творы пісьменнік (выдатны псіхолаг) імкнецца выявіць прычыны здрадніцтва, прыстасавальніцтва, маральнага падзення адных і духоўнай велічы, высакароднасці, нязломнасці духу другіх. Зразумела, што здрадніцтва не можа нарадзіцца далёка ад нас, саміх сябе. Яно найбольш праяўляецца ў часы цяжкіх выпрабаванняў, калі чалавек стаіць на мяжы выбару паміж жыццём і смерцю. Адны выбіраюць жыццё і тым самым здраджваюць сабе, радзіме, народу, пачынаюць прыслужваць іншаму рэжыму, прыстасоўваюцца да выгаднай для сябе сітуацыі. Другія (напрыклад, Сцепаніда) з першых дзён не мірацца з новымі парадкамі, свядома канфліктуюць з няпрошанымі гасцямі, змагаюцца з ворагам да апошняга ўздыху. "Сваімі" і адначасова чужымі ў аповесці паказаны Гуж, Каландзёнак і Недасека. Сярод усіх паліцаяў сваёй жорсткасцю, бесчалавечнасцю вылучаўся Гуж, які яшчэ да вайны, пасля раскулачвання бацькі, з абрэзам паляваў на людзей. У перыяд акупацыі ён зноў адчуў сваю сілу. Упіваючыся неабмежаванай уладай, Гуж здзекаваўся з людзей не толькі па загадзе немцаў, але і дзеля свайго задавальнення. З лютай нянавісцю спрабаваў ён адпомсціць за даўнюю крыўду. Яшчэ больш небяспечным (з-за сваёй затоенасці, непрадказальнасці ўчынкаў) з'яўляецца Каландзёнак — "няўклюда лягчоная, ні хлопец, ні дзеўка — паскуда адна". У гады калектывізацыі ён прыкідваўся прыхільнікам новых змен, дапамагаў адшукваць "ворагаў" народа і за паклёпніцкі данос нават быў узнагароджаны рэквізаванымі ботамі. З прыходам фашыстаў ён з лёгкасцю і спраўна стаў служыць фашысцкай сістэме так жа, як калісьці служыў савецкай уладзе. В. Быкаў, удзяляючы ў аповесці значнае месца паліцаям, бачыў у іх затоенасці, скрытвасці, прыстасавальніцтве не меншую небяспечнасць, чым у заведама адкрытай чалавеказабойчай палітыцы ворагаў-чужынцаў. Немцам-захопнікам В. Быкаў у аповесці адводзіць не так многа ўвагі. З імі мы сустракаемся толькі тады, калі яны некалькі дзён жылі ў хаце Сцепаніды і Петрака. Але і гэтага дастаткова, каб упэўніцца ў тым, што перад намі заваёўнікі, якія ўсімі магчымымі сродкамі будуць імкнуцца да панавання і знішчэння існуючага ладу. Фашысты з'яўляюцца адкрытымі ворагамі, і ад іх нельга чакаць асаблівай павагі, міласэрнасці. Горшыя за іх з-за сваёй затоенасці, скрытнасці, непрадказальнасці дзеянняў паліцаі, якія не часова, а ўжо назаўсёды сталі чужымі для аднавяскоўцаў і якім ніколі не давяралі ворагі. Такім чынам, чужых у аповесці "Знак бяды" можна ўмоўна падзяліць на дзве катэгорыі: чужыя, якія адначасова з'яўляюцца ворагамі-захопнікамі, і былыя свае людзі, якія з-за здрады і прадажнасці сталі чужымі для свайго народа. Аўтар сцвярджае, што свае "чужыя" больш страшныя за адкрытага ворага, яны здольны служыць любому злу, якое знаходзіцца пры ўладзе. Вайна — тая крытычная сітуацыя ў жыцці герояў твора, калі выяўляецца іх сапраўдная сутнасць: сутнасць чалавечая або звярыная, дзікунская. На жаль, праблема сваіх — "чужых" застаецца актуальнай і для нашага часу. ...

bigreferat.ru


 
 
Пример видео 3
Пример видео 2
Пример видео 6
Пример видео 1
Пример видео 5
Пример видео 4
Как нас найти

Администрация муниципального образования «Городское поселение – г.Осташков»

Адрес: 172735 Тверская обл., г.Осташков, пер.Советский, д.З
+7 (48235) 56-817
Электронная почта: [email protected]
Закрыть
Сообщение об ошибке
Отправьте нам сообщение. Мы исправим ошибку в кратчайшие сроки.
Расположение ошибки: .

Текст ошибки:
Комментарий или отзыв о сайте:
Отправить captcha
Введите код: *