| Плохой мальчик - миллиардер (ЛП) Сюжет интересен. Автор интригу держит до конца. Признаю сначала гг-ня истеричная барышня, на мой взгляд. В итоге на вопросы нашлись ответы. |
| Нуждаясь в ней Конечно, не закончен. Книга серийная. На обложке ведь указано) |
| Веди меня, ветер! (СИ) Хорошая книга! Интересный, хотя и не очень закрученный сюжет, но главное - умные, адекватные герои. Оставляет приятное послевкусие, как после волшебной сказки. | |
| Я буду следить за тобой Напряжённый сюжет. Виновник предполагается практически сразу, но без сюрприза не обошлось. |
| |
| Варварский приятель [ЛП] По сюжету особенно не отличается от других книг серии, правда всё равно жаль, что нет четвёртой (на просторах интернета перевод не до конца) и пятой (вообще не нашла) книг. Зато концовка этого романа обещает |
| Проигравшие (СИ) Мне понравился романХорошая история любви.Радуешься что все хорошо и в следующую секунду-наворачиваются слезы |
www.rulit.me
Пані Мар’я ўзняла позірк над спіскам і паглядзела хлопцу ў вочы. Доўга так, пранікліва. Аднак ён, па-ранейшаму, нават не моргаў.
— Так, Малец, — сказала нарэшце настаўніца. — Ты ў нас заўсёды нешта прыдумаеш. Больш мне гэтага не рабі. Нават і ў дзень нараджэння. Ты разумееш?
— Разумею, проша пані. Я больш так не буду.
— I добра. Цяпер, дзеці, канчайце хутка снеданне. Засталося на гэта, — яна зірнула на ручны гадзіннік, — чатыры хвіліны. Хадзем, пане Каролю, справа скончана. Дзеці — заўсёды дзеці.
У лютым, калі зіма пачынае прыхворваць адлігамі, якія з’ядаюць снег, калі пеўні пяюць на ўсё горла, думаючы, што вось ужо і вясна, — кіроўнічыха цяжка захварэла. Яе павезлі нават у павятовую бальніцу, а праз два тыдні прывезлі назад, і пані Мар’я ляжала дома.
Вучні сумавалі па ёй, а найбольш, здаецца, Данік. Роднай мовы цяпер — ні гадзінкі, і выхавацелька ў іх новая — худая, крыклівая панна Рузя, якая вучыць і нецікава, і нудна. Адзнакі запісвае ў тоўсты блакнот, які хавае ў чорную сумачку. З усіх пяці адзнак яна найбольш любіць «тры з мінусам» і за ўсё-ўсякае лаецца. Ад яе Данік упершыню пачуў чатыры новыя польскія словы — матолак, дрань і «божы конь»[33].
Панна Рузя часцей за ўсё стаіць каля белай кафлянай грубкі, залажыўшы назад сухія бяскроўныя рукі з пярсцёнкамі. Грэецца.
Аднойчы, на рысаванні, яна стаяла так, а потым пачала:
— I не брыдка вам, драні? Ваша ранейшая настаўніца колькі ўжо часу хварэе, а вы?.. Хоць бы разочак схадзілі адведаць! Ганьба!..
На пераменцы клас загаманіў аб гэтым. Найбольш крычала Каза, — што яна, калі так, павядзе ўсіх сама. I пасля заняткаў дзеці пайшлі. Доўгай чародкай шлёпалі яны па мокрым снезе лапцямі, ботамі, чаравікамі, кідаліся снежкамі, крычалі. Уся вуліца, здаецца, ведала ўжо, куды яны ідуць.
— Не бойцеся, — гаварыла Каза. — Пана кіроўніка цяпер дома няма. Ён яшчэ вучыць у сёмым. У іх цяпер фізіка.
Дзядзька спаткаў іх у сенях каля парога, прымусіў яшчэ на двары паабціраць венікам ногі, а потым ужо загадаў:
— Ціхенька, хораша трэба, без шуму. Пані хворая. Ну, чаго ж вы? Стукайцеся ў дзверы і ўсё. Баіцеся? Эх, вы!..
Нават Каза і тая хавалася за другіх. I ўсе пачалі на Даніка:
— Ты, Малец, ты ідзі!
— Каторы гэта? Ён? — спытаўся дзядзька. — Ну, новыя боты, чаго ж ты, — валяй! А вы — за ім.
Дзядзька ўзяў Даніка за рукаў, падвёў да дзвярэй другой, «тыльнай» палавіны хаты і пастукаў у дзверы.
— Прашу! — адказаў яму знаёмы дзецям і так даўно не чуты імі голас.
Сівы шмаргануў носам і рашуча ўзяўся за клямку. Дзеці шыбанулі хто ў кут, а хто адразу на двор, і Данік апынуўся за парогам адзін.
— А, Малец, гэта ты! — пачуўся голас ад акна. — Прыйшоў адведаць, хлопчык, сваю настаўніцу? Як гэта хораша! Ды ідзі ж ты сюды, павітаемся! Ну?..
I пані Мар’я працягнула да яго рукі. Данік ішоў туды, як заварожаны. Яна ляжала галавою да акна, завешанага фіранкай, па шыю схаваўшыся пад беленькай коўдрай. Чорныя, кучаравыя валасы яе «полькі» растрэсліся на падушцы, а чырвоныя, нібы прыпухлыя губы ўсміхаліся. Калі Данік зусім падышоў, пад далонямі пані Мар’і загарэліся яго шчокі і вушы, а на лбе — зусім нечакана — горача цмокнулі пацалункам губы настаўніцы.
— Харошы мой!.. I чаго ж ты так засаромеўся? Ну, сядзь. Вазьмі вунь крэсла, каля стала.
Данік узяў тое крэсла, паднёс яго да ложка і сеў на краёчку. I гэтак няёмка яму!.. Боты — і выцер жа іх, здаецца! — усё ж такі наслядзілі на чыстай чырвонай падлозе.
— Ну, раскажы мне, Данік, як ты цяпер вучышся? За што ты двойку атрымаў?
— Не двойку, — адказаў Сівы. — Тры з мінусам.
— Ха, ха, ха! Ах ты, мой жулік! Хіба ж гэта не тое самае? Ды яшчэ для цябе, — для выдатніка. Чаму ты панну Рузю не слухаеш?
— Яна… Яна толькі крычыць…
— I трэба крычаць на вас. Што, можа, не? Не можна не любіць настаўніцу: яна — другая мама.
— Яна… не…
— А я? — пані Мар’я нахмурыла бровы, а ўсё ж усміхаецца.
Данік узняў вочы і зноў апусціў іх — не вытрымаў.
Яна працягнула руку, як тады, калі ён стаяў на каленях, і ўзяла яго цёплымі пальцамі пад падбародак. Глядзіць у вочы і ўжо неяк сумна ўсміхаецца.
— Ты не злуеш на мяне? — спыталася цішэй. — За тое, калі ты крычаў у акно?.. Ах, Данік, Данік! Падрасцеш — зразумееш мяне, успомніш. Бо я разумею вас вельмі добра…
Яна адняла руку ад яго падбародка, памаўчала трохі, а потым усміхнулася зноў.
— Ну, быў у цябе яшчэ раз дзень нараджэння? Не чырванейся. Ты зманіў, я ведаю. Я правярала, — ты нарадзіўся ў ліпені, а не ў лістападзе. I спісак ваш я не паказала нікому. Хіба, можа, хто-небудзь…
www.rulit.me
— Ціха ты, ціха, сынок. Не чапай ты іх, я ж гаварыла, няхай іх свая кашуля не чапае. Ціха…
I ён заплакаў зноў, — усё ж такі дзіця.
Назаўтра ўранку, яшчэ раса пяклася холадам, Сівы ўжо ехаў верхам на парсюку — зноў на балота. Падганяў Белага парэпанымі пяткамі пад бакі і зноў смяяўся.
Свайго поля было ў іх няшмат: для такой жняі, як Данікава мама, няма дзе і разгарнуцца. Зося хадзіла ў зажон[5]. Жала чужое, думала пра сваё… А пад восень зрабіла тое, пра што думала, — купіла свайму хлопцу боцікі. Першыя ад роду.
Прынесла іх увечары з мястэчка — чорненькія, бліскучыя, з чырвонымі падэшвамі. I абцасы, і ранты блішчаць, бо насмолены!.. Выйшла, праўда, няладна: бот да бота былі прычэплены дратвай, і са спеху Данік не дратву парваў, а прарваў у адной халяве дзірачку. Мамінага «чымборыка»[6] на гэты раз Сівы нават і не пачуў.
Усю ноч не далі яму заснуць гэтыя новыя боты. Яны віселі, як спакуса, на жэрдцы над палком, на якім хлопец спаў, і, каб не дзірачка ў халяве, гэтак добра было б думаць, што ён ужо вырас вялікі, што ўжо вельмі хутка, праз тры толькі дні, ён пойдзе ў першы клас!
Школа стаяла наводшыбе ад вёскі, на ўзгорку. Сама старая і ў акружэнні старых бяроз, што засланялі яе ад зімовых вятроў. Заманілі Даніка і гэтыя высокія бярозы, і прыгожыя дарожкі вакол школы. Не раз вясною ён глядзеў, як дзеці, што ўжо вучыліся, праскрабалі гэтыя дарожкі ў мураве, пасыпалі іх жвірам і абсаджвалі касачамі. А ўсярэдзіну школы, дзе вучацца, так дагэтуль яму і не ўдалося прабрацца.
Настаўнік, яго ў вёсцы называлі пан Цаба, Даніку не вельмі падабаўся.
Неяк улетку яны, пастушкі, спаткалі яго на пашы. Ішоў ён з-пад рэчкі з трыма вудамі, са збанком і з нейкай торбай за плячыма. Школьнікі, а з імі і меншыя хлопцы паскідалі шапкі і, адзін перад адным, як гусі, загаманілі: «Дзень добры! Дзень добры!..» Спыталіся нават, ці хутка ўжо ў школу.
— Яшчэ будзе тры нядзелькі ды тады ў чвартэк[7], — сказаў настаўнік.
Потым пан Цаба паглядзеў на Даніка і спытаўся па-беларуску:
— А чый гэта такі Іванка, га?
— Ён не Іванка, ён Данік, — адказалі старэйшыя хлопцы. — Ён Зосін, а прозвішча іхняе Малец. У яго толькі маці, ён сірата.
— Дык, значыцца, ты — пан Даніла Малец, — засмяяўся настаўнік. — Ты таксама прыйдзеш вучыцца. Ходзь ту, не буй сен[8]. — Ён узяў хлопца за плячук і падцягнуў бліжэй да сябе. — А які ж ты, пане Малец, сівы, мурзаты, нястрыжаны!..
Пастушкі засмяяліся.
— Ну, дык хочаш вучыцца?
Адказаць настаўніку трэба, ды і ў школу хочацца, і хлопец цераз сілу выціснуў:
— Ыгы.
— Не ыгы, а хачу. А рыбу вудзіш?
— Хачу.
Дзеці зноў засмяяліся. А чаго? I пэўна ж, хочацца з вудай на рэчку, але рэчка далёка за пашай, на лузе, і не заўсёды можна туды пайсці.
У руцэ пана Цабы пагойдваўся жоўты збанок, падвязаны за шыйку вяровачкай. Сівы цікнуў у яго раз, другі раз і, нічога не ўбачыўшы, спытаўся:
— Што там?
— Рыба, — адказаў настаўнік. — Не пашанцавала мне сёння, пане Даніла Малец, аднаго толькі акунька ашукаў.
— А чаму ж у торбе поўна?
— У торбе? Там сон руўнеж рыбы[9].
— А вы ж кажаце — толькі адну злавілі.
— Ну адну. А гэтыя купіў.
— Дзе купілі?
— Дзе? У склепе, ктуры называ сен Немэн[10]. Ха, ха, ха!.. Не, злавіў усе, пане Малец, толькі адну нясу жывую.
— А чаму вы ілжаце?
— А што, ты ніколі не ілжэш?
— Ыгы.
— Бачыў ты яго — ыгы. Ну, што ж, пане Малец, я табе за гэта ксёнжку дам, калі прыйдзеш у школу. З цацкамі.
На развітанне хлопцы зноў паздымалі шапкі і, адзін перад адным, загаманілі: «До відзэння! До відзэння!..» А Данік стаяў разгублены, не ведаючы — верыць ці не верыць?.. I неяк прыкра было, невядома чаму…
Пан Цаба не ашукаў, — як толькі Данік прыйшоў у школу, ён даў і яму кніжку з цацкамі і неяк смешна назваў яе — «элемэнтаж»[11].
Літары даліся хлопцу няцяжка. Толькі з дзвюма з іх Данік, як і ўсе іншыя навічкі, меў многа клопату. Нейкае «а з хвосцікам» і «э з хвосцікам»; першае трэба вымаўляць, як «не то а, не то он», а другое — «не то э, не то эн»… Так муштраваў іх настаўнік. I вымаўляць удавалася толькі яму. Малыя неўзабаве вырашылі, што тут уся справа ў носе — які ў каго нос. У пана Цабы нос быў доўгі, чырвоны, і настаўнік гугніў у яго неяк вельмі ж адмыслова. А ў іх яно так не выходзіла гладка — ні «он», ні «эн»…
вернутьсяХадзіць у зажон — наймацца на працу жаць жыта.
вернутьсяЧымборык — тут: матуз, завязка ад фартушка.
www.rulit.me
— Конская мыза — храпа. Калі гразь замерзне нагалік, без снегу, — таксама гаворым храпа… Але гэтая «храпка» тут, брат, не падыходзіць… А ў што ты, калі рыбу вудзіш, угортваеш сваіх печкуроў? У анучку. Можа, яна і па-польску трапка, га?
Сівы шмаргануў носам і на момант задумаўся. У іх толькі Іван Цярэшкавых рыбу ў анучку ўгортвае. Але ў яго і плоткі бываюць, і акуні.
Данік рабіў інакш. Ён выпіваў з бутэлькі малако, а тады, як толькі зловіць рыбку, — туды яе, у бутэльку. Аднаго за адным упіхваў цераз рыльца слізкіх, халаднаватых печкуроў, часта мяняў ім ваду, а яны ўсё чамусьці пазяхалі. Сыпаў ім крошкі хлеба, і, здавалася, рыбкі ядуць… Жуюць, жуюць — пакуль, нарэшце, не падохнуць…
— Ды не, дзядзька Мікола, — сказаў ён, — храпка — гэта не ануча. Анучка па-панску — шматка. Мы ёю ў школе дошку выціраем…
— Ну, дык я, брат, не ведаю. Я, брат, у іхнюю школу і дня нават не хадзіў.
— А што ж настаўнік? — азвалася з-за прасніцы Данікава мама. — Што ж яму — толькі грошыкі аграбаць?
Стары Кужалевіч, дзядзька Рыгор, ляжаў на печы, лапцямі на хату. Здавалася — спіць, адно ж паварушыўся і кажа:
— А пакіньце вы з гэтым настаўнікам! Які ён паляк! Ён жа з Бярозаўкі. Ведаю я і бацьку яго, і самога. З багатай хаты, нічога не скажаш. У Нясвіжы вучыўся, па-руску. А цяпер вось у панскую скуру палез. Ужо, бачыш, і паню сабе падхапіў, ажаніўся. Сястра, кажуць, нейкага паліцыянта. Угрунтаваўся добра. А нашага брата, калі каторы і вучоны, настаўнікам, нябось, не паставяць. Ды не кожны і захоча, як гэты Цаба. Храпка, шмапка… Калецтва адно! Хутчэй бы на іх які парадак рабіўся. То пан паліцэйскі, то пан саквестратар[19], то пан які-небудзь Цаба — усе на нашу мужыцкую шыю…
Данік глядзеў на Міколу. Сябар яго ўстаў, падышоў да паліцы і зняў з яе нейкую кнігу.
— Гэта Купала, — сказаў ён. — Той самы, што і пра Машэку напісаў. Памятаеш? — падмаргнуў ён Даніку.
— Ыгы, — таксама па-змоўніцку ўсміхнуўся Сівы, успомніўшы пра бязмен.
— I пра мяне ён напісаў, — гартаў кнігу Мікола. — Глядзі вось, верш «Я шавец-маладзец». I пра цябе напісаў. Пра цябе і пра маму тваю. Вось паглядзім. Ага! Ну, слухай.
Гэта была размова беднай маці-сялянкі з хлопцам сваім, які пасвіў чужыя каровы.
У хлопца было тое, чаго ў Даніка ніколі не будзе, — бацька і браты. Было і тое, чаго ў Даніка яшчэ няма, — служба ў чужых людзей… Было, аднак, і галоўнае, што радніла Сівага з тым пастушком, — горкая доля.
Мікола чытаў, стоячы сярод хаты:
— Як у служкі сходзяць леты — У пастуха, Пытай, маці, птушкі гэтай — Канюха. Запытайся гэтай хмары — Гэтых слёз; Гэтай кветкі на папары — Гэтых лоз; Гэтай грушы сярод поля I балот: Яны ўсе аб маёй долі Вядуць шчот.
Ну, і галоўнае, што ты, браце Даніла, запамятай назаўсёды:
Не плач, маці, і не злуйся На жыццё, Як я ў сілачку ўбяруся, Змагу ўсё.
Вось так, брат, і запісана. Зразумела?
У адказ Данік змог вымавіць толькі сваё «ыгы». За яго адказала маці.
— Як жа хораша, Божачка, — уздыхнула яна. — Чула, Алена, га? — спытала ў Міколавай маці, якая таксама не прала, а слухала.
— Ну, што, Данік, — сказаў Мікола, — хочаш вось так навучыцца чытаць?
— Ыгы!
— Калі «ыгы», дык ідзі цяпер і вучы сваю храпку, а ўвечары прыходзь.
I вось быў вечар, у які яшчэ адзін заходнебеларускі пастушок з мужыцкай прагнасцю на ўсё жыццё запамінаў трыццаць дзве літары ўжо не чужое граматы. I была пасля вечара ноч, у якую ў старой, занесенай снегам хаціне доўга не мог заснуць маленькі чалавек.
…Данік ужо ў трэцім класе. Першыя школьныя радасці даўно прайшлі. Праўда, вучыцца «па-панску» з кожным годам як быццам лягчэй. Ужо і сам пан Цаба гаворыць з імі толькі па-польску. Вось і цяпер ён тлумачыць ім нешта, але Сівы не чуе, бо задумаўся.
Ад невясёлых думак ён абмакнуў у чарніла тупы канец алоўка і напісаў на парце: Д. Малец. Па-беларуску, вядома. Настаўнік заўважыў гэта і паставіў «грамацея» ў куток.
Малец думае пра настаўніка. «Панскі падліза», — кажуць у вёсцы пра Цабу.
Пакуль Данік так думаў, стоячы на каленях, гасцінцам з мястэчка брыла па адліжным снезе Акуліна. У старых салдацкіх валёнках, засопшыся, яна несла з пошты вялікі пакунак. Вось яна мільганула ў акне… у другім…
— Кніжкі! Кніжкі нясе! — загаманілі дзеці.
Акуліна ўнесла пакунак, напусціла з двара холаду, навалакла шлапакамі снегу.
— Ух, панок! — уздыхнула яна, папраўляючы хустку. — Хай іх нечага ліха! Наце вам і запіску яшчэ.
— А ты не лайся, дурніца. Ідзь прэч!
Акуліна згорбілася і пайшла.
— Ну, вось, — сказаў настаўнік. — Вось вам і тое, чаго так хацелася вашым бацькам. Тутай сон белоруске элемэнтажэ «Зорка». Хто з вас умее ўжо чытаць па іх?
Данік азірнуўся. Ды і азірацца не трэба, — і так чуваць, як загаманіў, узняў рукі ўвесь клас:
— Я! Я! I я!..
— Праве ўшысцы, — загугніў пан Цаба. — Ну, што ж, пшынаймней, не тшэба мне будзе лішне заўрацаць[20] сабе галаву.
Ён памаўчаў.
— А хто ж вас навучыў? — спытаўся.
Аказалася — каго бацька, каго нават маці, каго — старэйшы брат, а трох — Яна Бусліка, Уладзімежа Чарадоўлу і Шымона Мамоньчыка, як называў іх настаўнік, — навучыў Данель Малец.
— Ты? — спытаўся пан Цаба. — Ану, устань!
Данік устаў і павярнуўся да класа.
— А хто цябе навучыў? Ну, чаго ты ўнурыўся?
Сівы маўчаў, толькі глядзеў на пана спадылба.
— Не повеш? — зноў па-польску спытаўся пан Цаба. — Не повеш? Мысліш, я сам не вем? Ідзь зноў да свэго конта![21]…
Данік павярнуўся і, па прывычцы, стаў на калені.
Ён не сказаў, не назваў свайго сапраўднага настаўніка. I не скажа. Не пану аб гэтым казаць!..
Чатыры месяцы прайшло з таго дня, калі ў іхняй Галынцы, як і ва ўсіх навакольных вёсках, быў сход, на якім сяляне дамагаліся ад паноў школы на роднай беларускай мове.
У тую нядзелю ў школе было паўнютка людзей. За сталом сядзеў пан Цаба, яшчэ два нейкія паны з мястэчка і пан паліцыянт. Не хто-небудзь іншы, а ён, Данікаў друг Мікола Кужалевіч, паказваў панам вялікі, складзены ўдвая ліст паперы. На гэтым лісце было напісана тое, што называецца незвычайным і вельмі ж, мусіць, моцным словам — ПРАТЭСТ.
— Мы, сяляне вёскі Галынка, — чытаў Мікола, — заяўляем пратэст супраць таго, каб нашы дзеці вучыліся не на роднай мове, і патрабуем адкрыць у нас беларускую школу…
Данік ведаў — не хто-небудзь іншы, а ён, Мікола, пісаў гэты пратэст. А падпісала яго ўся вёска — з канца ў канец. Нават і солтыс, Марка Палуян, падпісаў. Маўчаў, чакаў, а ўсё ж такі падпісаўся. Увесь вялікі ліст спісалі, хто алоўкам, хто чарнілам, хто прозвішча паставіў, а хто крыжыкі. Недзе там, каля самага пачатку, стаяць і маміны крывыя тры крыжы. Пад імі — рукою Міколы — напісана: За непісьменную, па яе просьбе, падпісаўся, а яшчэ ніжэй — рукою Даніка — Д. Малец.
На сход, у школу, малых не пусцілі. Нават ад вокнаў Цаба адганяў. Вокны былі адчынены, і ўсё чуваць было здалёк. Зрэшты, Данік схаваўся за бярозай перад акном і самае важнае бачыў.
— Не трэба нам панская школа. Яна не маці для нашых дзяцей, а мачыха. Ды і мачыхі бываюць куды лепшыя! Не трэба нам і настаўнік, што за аб’едкі з панскага стала запрадаўся панам з душою! Не хочам мы і парадкаў такіх, калі на нашага брата глядзяць, як на быдла, калі кожны цябе папіхае нагою, нібы свіную ражку[22]!.. Мы заяўляем пратэст!..
Так гаварыў тады Мікола. Так гаварылі і другія хлопцы і мужчыны.
Паны маўчалі. Цаба сядзеў чырвоны, як бурак, і толькі соп у сваю дзюбу. I паліцэйскі маўчаў, аберуч трымаючыся за стрэльбу, сціснутую каленьмі.
Нешта праз месяц Міколу забралі. Той самы паліцыянт, а з ім яшчэ адзін гналі яго па вёсцы ўранні, калі малыя ішлі ў школу. I нельга было, вядома, падбегчы да сябра, шапнуць: «Можа, прынесці табе тое, Мікола, што стаіць у вашай адрыне ў кутку каля дзвярэй? Я пабягу…» Нельга было сказаць, бо паліцэйскія адганялі іх, адзін нават крыкнуў:
— Большэвіцкэ шчэнента! Прэч! I вам до вензеня захцяло сен[23]?..
Данік, разам з іншымі хлопцамі, ішоў за імі воддаль, там, дзе ішла, галосячы, цётка Алена, Міколава маці.
Цяпер, стоячы ў кутку на каленях, Данік то думае, то нават шэпча:
— Панскі падліза… Запрадаўся з душой… I Міколу прадаў…
Гэта — пра Цабу. Так гаварыла ўся вёска.
вернутьсяСеквестрáтар — падатковы чыноўнік, які адбірае маёмасць за няўнесеныя падаткі.
вернутьсяПраве ўшысцы — амаль усе, пшынаймней — прынамсі, заўрацаць — марочыць.
вернутьсяНе скажаш? Думаеш, я сам не ведаю? Ідзі зноў у свой куток!
вернутьсяРáжка — драўляная круглая пасудзіна з ручкамі, у якой замешвалі корм свінням.
вернутьсяБальшавіцкія шчаняты! Прэч! I вам у турму захацелася?
www.rulit.me
— Ух, панок! — уздыхнула яна, папраўляючы хустку. — Хай іх нечага ліха! Наце вам і запіску яшчэ.
— А ты не лайся, дурніца. Ідзь прэч!
Акуліна згорбілася і пайшла.
— Ну, вось, — сказаў настаўнік. — Вось вам і тое, чаго так хацелася вашым бацькам. Тутай сон белоруске элемэнтажэ «Зорка». Хто з вас умее ўжо чытаць па іх?
Данік азірнуўся. Ды і азірацца не трэба, — і так чуваць, як загаманіў, узняў рукі ўвесь клас:
— Я! Я! I я!..
— Праве ўшысцы, — загугніў пан Цаба. — Ну, што ж, пшынаймней, не тшэба мне будзе лішне заўрацаць[20] сабе галаву.
Ён памаўчаў.
— А хто ж вас навучыў? — спытаўся.
Аказалася — каго бацька, каго нават маці, каго — старэйшы брат, а трох — Яна Бусліка, Уладзімежа Чарадоўлу і Шымона Мамоньчыка, як называў іх настаўнік, — навучыў Данель Малец.
— Ты? — спытаўся пан Цаба. — Ану, устань!
Данік устаў і павярнуўся да класа.
— А хто цябе навучыў? Ну, чаго ты ўнурыўся?
Сівы маўчаў, толькі глядзеў на пана спадылба.
— Не повеш? — зноў па-польску спытаўся пан Цаба. — Не повеш? Мысліш, я сам не вем? Ідзь зноў да свэго конта![21]…
Данік павярнуўся і, па прывычцы, стаў на калені.
Ён не сказаў, не назваў свайго сапраўднага настаўніка. I не скажа. Не пану аб гэтым казаць!..
Чатыры месяцы прайшло з таго дня, калі ў іхняй Галынцы, як і ва ўсіх навакольных вёсках, быў сход, на якім сяляне дамагаліся ад паноў школы на роднай беларускай мове.
У тую нядзелю ў школе было паўнютка людзей. За сталом сядзеў пан Цаба, яшчэ два нейкія паны з мястэчка і пан паліцыянт. Не хто-небудзь іншы, а ён, Данікаў друг Мікола Кужалевіч, паказваў панам вялікі, складзены ўдвая ліст паперы. На гэтым лісце было напісана тое, што называецца незвычайным і вельмі ж, мусіць, моцным словам — ПРАТЭСТ.
— Мы, сяляне вёскі Галынка, — чытаў Мікола, — заяўляем пратэст супраць таго, каб нашы дзеці вучыліся не на роднай мове, і патрабуем адкрыць у нас беларускую школу…
Данік ведаў — не хто-небудзь іншы, а ён, Мікола, пісаў гэты пратэст. А падпісала яго ўся вёска — з канца ў канец. Нават і солтыс, Марка Палуян, падпісаў. Маўчаў, чакаў, а ўсё ж такі падпісаўся. Увесь вялікі ліст спісалі, хто алоўкам, хто чарнілам, хто прозвішча паставіў, а хто крыжыкі. Недзе там, каля самага пачатку, стаяць і маміны крывыя тры крыжы. Пад імі — рукою Міколы — напісана: За непісьменную, па яе просьбе, падпісаўся, а яшчэ ніжэй — рукою Даніка — Д. Малец.
На сход, у школу, малых не пусцілі. Нават ад вокнаў Цаба адганяў. Вокны былі адчынены, і ўсё чуваць было здалёк. Зрэшты, Данік схаваўся за бярозай перад акном і самае важнае бачыў.
— Не трэба нам панская школа. Яна не маці для нашых дзяцей, а мачыха. Ды і мачыхі бываюць куды лепшыя! Не трэба нам і настаўнік, што за аб’едкі з панскага стала запрадаўся панам з душою! Не хочам мы і парадкаў такіх, калі на нашага брата глядзяць, як на быдла, калі кожны цябе папіхае нагою, нібы свіную ражку[22]!.. Мы заяўляем пратэст!..
Так гаварыў тады Мікола. Так гаварылі і другія хлопцы і мужчыны.
Паны маўчалі. Цаба сядзеў чырвоны, як бурак, і толькі соп у сваю дзюбу. I паліцэйскі маўчаў, аберуч трымаючыся за стрэльбу, сціснутую каленьмі.
Нешта праз месяц Міколу забралі. Той самы паліцыянт, а з ім яшчэ адзін гналі яго па вёсцы ўранні, калі малыя ішлі ў школу. I нельга было, вядома, падбегчы да сябра, шапнуць: «Можа, прынесці табе тое, Мікола, што стаіць у вашай адрыне ў кутку каля дзвярэй? Я пабягу…» Нельга было сказаць, бо паліцэйскія адганялі іх, адзін нават крыкнуў:
— Большэвіцкэ шчэнента! Прэч! I вам до вензеня захцяло сен[23]?..
Данік, разам з іншымі хлопцамі, ішоў за імі воддаль, там, дзе ішла, галосячы, цётка Алена, Міколава маці.
Цяпер, стоячы ў кутку на каленях, Данік то думае, то нават шэпча:
— Панскі падліза… Запрадаўся з душой… I Міколу прадаў…
Гэта — пра Цабу. Так гаварыла ўся вёска.
Сонца, мароз і вецер. Эх, завірыў, разгуляўся!.. Так і скрабе па хрупкім снезе, так і падвільвае белымі вужакамі снежнага пылу. Гоніць яго па полі, цераз гасцінец, зноў па полі, па хмызняках і — пад саменькі лес. А сонца такое, што не зірнеш на снег!..
Ад сонца Даніку не цёпла — цёпла ад бацькавага салдацкага башлыка, ад вялікага, з чужых плячэй, паўкажушка, ад хады па глыбокай сцежцы, ён дрэпае ззаду за мамай і глядзіць на пяткі яе лапцей. Мама шырока ступае, спяшаецца за дзядзькам Кастусём і з-пад вялікай хусткі-канаплянкі глядзіць на дзядзькавы боты.
…Дзядзька Кастусь, мамін старэйшы брат, прыйшоў да іх сёння з Мікуліч. I думае ён цяпер пра тое, як гэта раптам, знячэўку, пашанцавала ягонай сястры. Дзевер яе, брат Данікавага бацькі Пятрусь Малец, прыслаў ім грошай. З Мінска ажно, з-за граніцы. Там ён недзе жыве, відаць, як чалавек, бо — дайце раду! — адразу гэтулькі грошай прыслаў… Калі перавесці на золата гэтыя савецкія чырвонцы, дык будзе іх цэлых трыццаць рублёў — мікалаеўскім золатам. Ну, а на панскія злоты — яшчэ ў чатыры столкі больш. Як з неба гэта звалілася… I піша Пятрусь Малец, што гэта — пляменніку яго, Данілу, каб вучыўся. «Сыну брата майго Івана, які аддаў жыццё за Савецкую ўладу», — так і піша — у заказным пісьме… Як яно пойдзе цяпер сястры пры грошах?.. На добры лад, дык трэба б хоць паўморга[24] зямлі абзадачыць або каня якога, нарэшце, купіць. Ды што ты зробіш, калі дзевер загадвае хлопца вучыць?..
вернутьсяПраве ўшысцы — амаль усе, пшынаймней — прынамсі, заўрацаць — марочыць.
вернутьсяНе скажаш? Думаеш, я сам не ведаю? Ідзі зноў у свой куток!
вернутьсяРáжка — драўляная круглая пасудзіна з ручкамі, у якой замешвалі корм свінням.
вернутьсяБальшавіцкія шчаняты! Прэч! I вам у турму захацелася?
вернутьсяПаўморга — старая мера плошчы, роўная 0,35 га, у Польшчы і Літве.
www.rulit.me
Пасля пачалі складаць з літар словы: «ма-ма», «та-та», «А-не-ля»… Мама і тата — таксама як і ў нас. Анеля — гэта імя дзяўчынкі. Такой дзяўчынкі ва ўсёй Галынцы не было, і таму Данік назваў Анеляй іхнюю пярэстую, вельмі ж пацешную цялушку.
Неяк зімой, прыйшоўшы са школы, Данік адразу ўзяўся за ўрокі, як ён рабіў цяпер, ужо не пасучы, заўсёды. Мамы не было дома. Ён сам дастаў з печы капусту, з паліцы — хлеб, пад’еў, прыбраў са стала і разгарнуў «элемэнтаж». Пачаў чытаць вершык, які трэба было вывучыць на памяць. У вершыку польскі хлопец Янэк хваліўся сваёй маме, што ён наловіць многа рыбы. А потым:
Ловіл Янэк до полудня, Маёнц пружнон храпкэн…[12]На гэтай «храпкэн» Сівы і засеў. Што гэта за «храпка»? Думаў, думаў — дарэмна. Успамінаў, успамінаў… Не, настаўнік не гаварыў ім нічога пра гэтае слова. У мамы не спытаешся: яна пайшла з кудзеляй. Ды, зрэшты, колькі ў яе ні пытайся, толькі і будзе адказу: «А Багі яго ведаюць! Адчапіся. Што я табе — пані ці настаўніца? Бабуля твая, нябожчыца, пакаёўкай у пана была: тая табе адказала б!..»
Раптам Данік успомніў, у каго сёння маці з кудзеляй, і ўсё яму стала ясна. Ну, калі не адразу цяпер, дык хутка будзе ясна, — вось толькі ён пойдзе туды, да Кужалевічаў, ды пакажа гэтую «храпкэн» сябру свайму — Міколу.
Мікола — сябар Даніку? Вялікі дружыць з малым?.. А што ж тут дзіўнага? Пасябравалі яны… Хто яго ведае калі — ці тады, летась вясною, як Мікола абараніў яго ад салтысёнка, ці тады, як і Данік дапамог Міколу? Відаць, і тады, і тады.
Месяцы тры таму назад, увосень, хлопчык бег з пашы дахаты. Іван Цярэшкавых, з якім ён «пускаўся ў школу», прыйшоў з першай змены і пусціў Даніка на другую. Сівы спяшаўся, трусіў подбегам, а тут, з загуменнай дарогі, што за капуснікамі, нехта гукнуў яго:
— Данік! — і памахаў рукою.
Ён пазнаў, хто яго кліча, і пабег па капусце туды.
Пачаўшы ад дарогі новую баразну, Мікола сядзеў на плузе і курыў.
— Вось што, браце Даніла, — сказаў ён. — Дар за дар, а дарма нічога. Я цябе выручыў, і ты мяне выруч. Збегай ты да нас у адрынку[13], дзе я сплю… Глядзі толькі, каб маці мая не ўбачыла. I вазьмі ты там, у кутку каля дзвярэй, адну штуку. Схавай толькі, каб ніхто не бачыў…
Данік пабег. Зайшоў у двор да Кужалевічаў з загумення[14]. Азіраючыся, адчыніў адрынку і ўбачыў у кутку каля дзвярэй стары бязмен[15] з булавешкай, але без кручка, на якім падвешваюць тое, што важаць. Больш нічога ў кутку не было. Значыцца — трэба ўзяць гэта. Хлопчык схаваў бязмен пад кашулю, высунуў галаву з дзвярэй на двор, азірнуўся ва ўсе бакі і, колькі духу, памчаўся па сцежцы на загуменне, а там — па дарозе да Міколы.
— Ну, вось, — усміхнуўся яго абаронца. — Давай сюды. Гэта, брат, тая самая булава[16], з якой яшчэ асілак Машэка[17] ваяваў з панамі. I я тут гэтай штукай не каня паганяцьму. Яму ўжо і булава не паможа…
Хлопчык глядзеў то на аратага, то на худога, як драч, каня, то зноў на аратага… Той самы Мікола — добры, вясёлы, чубаты дзяцюк, якога ён бачыў і босага, і ў лапцях, і ў ботах, — здаўся цяпер малому такім здаравенным і страшным з гэтай сваёй булавою… Страшным, вядома, для тых, хто не сябруе з Міколам, як Данік.
— З-пад кашулі ідзі пад кашулю, — усміхнуўся Мікола, затыкаючы бязмен за пояс. — А ты, браце Даніла, толькі маўчы пра гэта. Я не разбойнік. Я толькі тут успомніў пра гэты бязмен. Там, за гарою, — ён паказаў рукой на ўзгорак, за якім цягнулася вузкая, недаараная паласа, — там чакаюць мяне. Макар Палуян захацеў надаваць жабраку Кужалевічу. Адзін пан солтыс баіцца, дык брата паклікаў. Таго, што ў прымах жыве[18], у Мікулічах. Між сабою, кулаччо, грызуцца, а на нашага брата — разам. Сядзяць там недзе ды пакурваюць, чакаюць… Нічога, пакажу ім бязмен — не палезуць. Ну, ты ідзі, брат, бо ў школу спознішся. Гэй, гняды, пацягнулі!..
У школу Данік спазніўся. Пан Цаба паставіў яго ў куток на калені. Гледзячы на сцяну, пакалупаную ў гэтым месцы пазногцямі і пакрэмзаную алоўкамі яго папярэднікаў, Сівы думаў пра тое, што цяпер там, за гарою. Там, дзе два Палуяны сустрэлі Міколу. Эх, вось дзе, мусіць, бамберыць недзе па іх спінах булава! Гэта ім не да мяне ды не да мамы мае чапляцца!.. Гэта ж ім не хто-небудзь — Мікола!..
Такі сябар можа і ведае ўсё. Ён і пра «храпку» гэтую скажа.
Данік хуценька апрануўся і пабег да Кужалевічаў.
Аднак і Мікола не змог яму нічога адказаць. Паклаўшы на лаву свой малаток і бот (Мікола яшчэ і шавец!), ён узяў Данікаў «элемэнтаж» і пачаў думаць уголас:
вернутьсяВудзіў Янэк да паўдня,
Маючы дарэмную ахвоту…
вернутьсяАдрына — гаспадарчая пабудова, дзе захоўваліся сена, салома, інвентар.
вернутьсяБязмéн — рычажныя або спружынныя вагі.
вернутьсяБулавá — дубінка з патаўшчэннем на канцы ў выглядзе шара, васьмігранніка, якая служыла даўней зброяй, паліца.
вернутьсяАсілак Машэка — вобраз з народнай легенды, які выкарыстаў Я. Купала ў паэме «Магіла льва».
вернутьсяЖыць у прымах — жыць пасля жаніцьбы ў сям’і жонкі.
www.rulit.me
— А дзе ж той Бог, а дзе тыя до-брыя людзі?.. А за што ж вы яго катуеце-е?!
— Ціха, дурніца! Ну вось, дачакалася!..
З ганка пастарунка сышоў паліцыянт і ўжо ідзе сюды, абыходзячы лужыны… Данік не вытрымаў: узлез з каленьмі на акно, адчыніў фортачку і задрыжаў — не то ад холаду, не то ад голасу жанчыны.
— Няхай бяруць! — ужо не плакала, а крычала яна. — Няхай катуюць і мяне! Няхай!..
Дзядзька паказаўся з-за ганка і шмыгануў перад акном па мокрых, гразкіх дошках тратуара.
— Стуй! Чэкай, хаме! — крычыць паліцыянт і сам ужо бяжыць сюды па гразі.
А цётка не ўцякае… У нейкім шэрым бурносе[30], у лапцях, у хустцы-канаплянцы… і не ўцякае!..
Данік прыўстаў і ўсадзіў у фортачку твар.
— Ідзі, ідзі! — гаворыць цётка. — Ідзі, напіся, крук[31], і маёй крыві! Бог мілы дасць — захлынешся!.. Ах, Божа мой!..
Данік убачыў толькі, як ён, паліцыянт, замахнуўся… Тады, заплюшчыўшыся ад жаху, малы закрычаў. Толькі адно, толькі самае першае слова:
— Мам-ма!..
І тут яго схапілі пад пахі нечыя дужыя рукі, знялі-сцягнулі з падаконніка на падлогу.
Данік апрытомнеў, убачыў, што гэта яна — кіроўнічыха. Яна стукнула фортачкай, зашчапіла яе, стала спіной да акна, засланіла сабою ўсё… А ён памкнуўся наперад, хацеў ёй крыкнуць нешта такое, пасля чаго яна назаўсёды перастала б для яго быць настаўніцай, а ён — яе вучнем… Ды вось пані Мар’я закрыла аберуч твар, і плечы яе задрыжалі. Данік адступіўся. Крыку за вокнамі ўжо не чуваць… I цішыня пустога класа, і гэтыя малыя белыя рукі, што ўпершыню закрылі мілы калісьці твар настаўніцы, і плечы яе, што дрыжаць, — усё гэтае нібы вярнула яго зноў сюды, на гэтую падлогу перад партамі… Данік спалохаўся, абмяк, адышоўся на сваё месца і стаў на калені.
— Што ты робіш, дзіця маё! Што ты крычыш!
Яна ўжо стаяла за яго спіной. А ён не хацеў нават азірнуцца. «Ідзі ты к чорту! Разам з усімі вамі — к чорту!..» — гаварыў ён без слоў, усімі сіламі сваёй уражанай, як быццам ужо не дзіцячай душы. Але слёзы, гарачыя слёзы нянавісці і жалю самі каціліся з яго вачэй…
— Устань!
Данік унурыў галаву яшчэ ніжэй.
— Устань, Малец, кажу табе!
Яна ўжо гаворыць без слёз. I ён ужо не плача. Слёзы самі паўзуць па шчоках Сівага, а ён ужо калупае пальцамі сухі, шорсткі мох у пазе, а потым нібы адрывае руку ад сцяны і пальцы самі сціскаюцца ў кулак.
— Устань, Данік! — Яна назвала яго так упершыню. — Ну, я прашу цябе — устань…
Данік устаў. Ён не глядзіць на яе, бо ўжо не можа ўзняць вачэй. Не можа і не хоча. I вось да твару яго дакранаецца цёплая далонь. Пальцы спаўзаюць па шчацэ да падбародка і хочуць знізу прыўзняць хлопцаў твар.
— Не трэба, Данік, злаваць на мяне…
Ды ён не хоча слухаць, не хоча і гэтай рукі. Матнуўшы галавой, ён вызваляе свой падбародак з яе цёплых пальцаў.
— Ну што ж, ідзі дахаты. Толькі ціха. Дай я цябе правяду цераз гэты пакой.
Пяты клас — чуваць Даніку — ужо шуміць за сцяною. Ісці тудою — сапраўды не варта. Данік бярэ з парты торбу і шапку, ідзе следам за кіроўнічыхай. Цераз настаўніцкі пакой яна выпускае яго на ганак. Хлопец не кажа нават таго «до відзэння», якое павінен сказаць. Не можа вымавіць. Ды і не хоча. Спыніўшыся на нейкі момант, ён глядзіць цераз гразкую плошчу туды, дзе на ганку цаглянага дома зноў стаіць той — ненавісны, жахлівы — у цёмна-сінім шынялі…
Неяк увечары, дома, калі маці наліла яму паабедаць з дарогі, Данік, нават не сеўшы за стол, сказаў:
— Дай мне адну залатоўку.
— Вось як! — здзівілася мама. — Навошта?
— Трэба.
Назаўтра, у школе, як толькі адзвінеў на вялікую пераменку званок і пані Мар’я выйшла з класа, Санька Сурновіч, якога ўжо называлі Матэйкам, ускочыў на парту і закрычаў:
— Увага, увага! Сёння Малец частуе! Рыхтуйцеся, хто галодны!..
— Я галодны! А я галаднейшы! Давай, Данік! Чым частуеш? — закрычалі хлопцы.
Данік сядзеў за партай і толькі ўсміхаўся.
— Чым я цябе пачастую? Свежым снегам? Што ён выдумаў!
I Сівы штурхануў свайго сябра, Саньку Сурновіча, пад бок: маўчы!..
— Эй, снеданне нясуць! Нех жые![32]
З пятага класа — адтуль быў выхад на двор — увайшлі дзяжурныя. Рыжы і кучаравы Абраша Цымес, сын каваля Ярухіма, надзьмуўшыся, нёс перад сабою бачок з гарачай кавай. За ім ішла, несучы два накрытыя сурвэткамі кошыкі, Аня Нупрэвіч, па мянушцы Каза, бойкая, крыклівая дзяўчынка з рубцом-разрэзам на верхняй губе.
— Г-гоп! — паставіў на стол бачок Абраша Цымес.
www.rulit.me
![]() | ![]() | ![]() | ![]() | ![]() | ![]() | ![]() | ![]() | ![]() | ![]() | ![]() | ![]() | ![]() | ![]() | ![]() |
Пример видео 3 | Пример видео 2 | Пример видео 6 | Пример видео 1 | Пример видео 5 | Пример видео 4 |
Администрация муниципального образования «Городское поселение – г.Осташков»