Читать онлайн "Сірочы хлеб" автора Брыль Янка - RuLit - Страница 10. Сірочы хлеб чітать


Читать онлайн "Сірочы хлеб" автора Брыль Янка - RuLit

— Чаго напалі? — закрычала Каза на дзяцей. — Не ўсе адразу!..

У школе быў нядаўна заведзены такі парадак, што дзецям выдавалася «бясплатнае падмацаванне». Кубак кавы і лустачка хлеба — заўсёды адно. Дзеці «ўжэнднікаў» і паліцэйскіх падыходзілі да гэтай справы «з гонарам» — бралі толькі каву і запівалі ёю свае, дамашнія, бутэрброды. Іх пераймалі ў гэтым сынкі і дачушкі багатых яўрэяў. Іншыя дзеці елі звычайна і сваё, і школьнае. Шмат было і такіх, для каго гэты кубак кавы і лустачка хлеба былі адзіным падмацаваннем. З такіх звычайна кпілі панскія і купецкія дзеці.

Пра гэтыя іх кепікі найбольш балюча і злосна думаў Данік Малец. Ён разумеў ужо і чуў ад старэйшых, што «падмацаванне» гэтае — нікчэмныя крошкі ад тых шматлікіх падаткаў, якія паны здзіраюць з працоўных, — крошкі, кінутыя «на адчэпнае»…

— Ну, Абраша, ты — свой чалавек! Поўны, брат, налівай!

Абраша любіў гэтую справу. З чарпаком у левай руцэ, з лістом паперы ў правай (ён быў ляўша), вясёлы рыжы Цымес чытаў па спіску прозвішчы:

— Бурак Люба!

— Ёсць!

— На, палучай на чай, — і наліваў ёй чарпаком у падстаўлены кубак.

— Ян Цівунок!

— Ёсць!

— На, палучай на чай. Онэфатэр Эля! Стэфан Чачотка!..

— Ёсць! Ёсць! — адказвалі выкліканыя. Атрымаўшы «на чай», яны падыходзілі да Казы, якая выдавала хлеб.

Як толькі ўсе расселіся па партах і пачалі жаваць ды сёрбаць, Санька Сурновіч зноў закрычаў:

— Увага!

Тады Данік аберуч дастаў з-пад парты і ўзняў над галавою вялікую вязку нанізаных на шпагат абаранкаў. Яны, здаецца, ажно засвяцілі! Вялікія, салодкія, па пяць грошаў!..

— Ура! Нех жые! — закрычалі дзеці.

— Спісак давай! Чытай, Матэйка, па нашаму спіску! — скамандаваў Данік.

Санька стаў за сталом, дастаў з кішэні складзены лісток са сшытка і пачаў чытаць:

— Янка Цівунок! Біруля Ніна! Хана Партной!..

Для тых, каго ён выклікаў, Данік здымаў са шпагата вялікі, яшчэ духмяны абаранак.

I спіс, і абаранкі закончыліся разам.

— Вунь які! Ты, брат, давай усім!

— Усім не магу! Не хапіла!

I вось тады Чэсік Бэндзіньскі, сын каменданта пастарунка, усхапіўся са сваёй парты і, яшчэ не глынуўшы мамусінай булкі з маслам і сырам, закрычаў:

— Я ведаю! Ведаю ўсё!

— Што ты ведаеш? Што? — падышоў да яго Данік.

— Ну але, што ты ведаеш? — падышоў да яго і Санька.

— Усё ведаю! I скажу!

— Што ты скажаш? Каму?

— Пані Мар’і, каму ж!

— Эх ты, лупаты!

— А ты хамула! Мала вас яшчэ наглушылі!..

— Матэйка, Сівы, — па мордзе яму!..

Хлопцы не заўважылі, як з настаўніцкага пакоя ўвайшла ў клас і апынулася ў самым кірмашы іх выхавацелька. Яны пачулі толькі яе голас:

— Ціха! Што тут у вас! Я кажу — ці-ха!

Крычала яна не адна, — разам з ёю ўвайшоў пан Дулемба, якога хлопцы з пятага класа празвалі Павуком.

— Будзе ціха, халера, ці не?! — крычаў ён, натапырыўшы жоўтыя вусікі.

— Пан дазволіць, пане Каролю, я разбяруся сама, — сказала яму пані Мар’я. — Дзе дзяжурныя? Што гэта ў вас за парадак?

Абраша Цымес і Каза, абое з недаедзенымі абаранкамі і з кубкамі ў руках, толькі хацелі пачаць апраўдвацца, але Чэсік Бэндзіньскі перабіў іх. Ён падышоў да настаўніцы бліжэй і сказаў:

— Я ўсё ведаю! Гэта — камуна!

— Якая камуна? Што ты пляцеш?

— Я не пляту. Я, проша пані, усё адразу разгадаў. Гэты вось, Малец, — ён тыцнуў рукой у грудзі Даніку, — падвучыў іх сабраць грошы…

— Няпраўда, — перабіў яго Санька. — Мы не падвучвалі, мы грошай не збіралі…

— Сціхні ты! — крыкнуў Чэсік. Ён хацеў яшчэ нешта крычаць, але настаўніца спыніла яго і звярнулася да Даніка:

— Малец, ты купіў абаранкі?

— Я.

— А дзе ты ўзяў гэтулькі грошай?

— Мама дала.

— А навошта ты гэта зрабіў?

— Пані Мар’я, — умяшаўся Дулемба. — Я думаю, што ён маніць. Ты, дурань, гавары!..

Кіроўнічыха пачырванела і нейкі момант глядзела на Павука.

— Пане Каролю, — сказала цвёрда, з прыціскам, — я прасіла ўжо даць мне святы спакой. Гэта мой клас, і я сама разбяруся… Малец, навошта ты гэта зрабіў?

Данік глядзеў і не моргаў.

— У мяне сёння дзень нараджэння.

— Няпраўда! Ён маніць! — закрычаў Бэндзіньскі.

— А ты адкуль гэта ведаеш, Чэсь? — павярнулася да яго пані Мар’я. — Як можна так гаварыць пра калегу?

— Бо ён не ўсім па абаранку даў, а толькі па нейкім спіску. Вось па гэтаму — у Сурновіча!

Дурны Санька! Ён не схаваў у кішэню, а яшчэ ўсё трымаў у руцэ той лісток са сшытка. Настаўніца ўзяла лісток і пачала вадзіць па ім вачыма.

— На больш у мяне грошай не было, — гаварыў Данік. — Каб мама больш дала, дык я…

www.rulit.me

Читать онлайн "Сірочы хлеб" автора Брыль Янка - RuLit

— А дзе ж той Бог, а дзе тыя до-брыя людзі?.. А за што ж вы яго катуеце-е?!

— Ціха, дурніца! Ну вось, дачакалася!..

З ганка пастарунка сышоў паліцыянт і ўжо ідзе сюды, абыходзячы лужыны… Данік не вытрымаў: узлез з каленьмі на акно, адчыніў фортачку і задрыжаў — не то ад холаду, не то ад голасу жанчыны.

— Няхай бяруць! — ужо не плакала, а крычала яна. — Няхай катуюць і мяне! Няхай!..

Дзядзька паказаўся з-за ганка і шмыгануў перад акном па мокрых, гразкіх дошках тратуара.

— Стуй! Чэкай, хаме! — крычыць паліцыянт і сам ужо бяжыць сюды па гразі.

А цётка не ўцякае… У нейкім шэрым бурносе[30], у лапцях, у хустцы-канаплянцы… і не ўцякае!..

Данік прыўстаў і ўсадзіў у фортачку твар.

— Ідзі, ідзі! — гаворыць цётка. — Ідзі, напіся, крук[31], і маёй крыві! Бог мілы дасць — захлынешся!.. Ах, Божа мой!..

Данік убачыў толькі, як ён, паліцыянт, замахнуўся… Тады, заплюшчыўшыся ад жаху, малы закрычаў. Толькі адно, толькі самае першае слова:

— Мам-ма!..

І тут яго схапілі пад пахі нечыя дужыя рукі, знялі-сцягнулі з падаконніка на падлогу.

Данік апрытомнеў, убачыў, што гэта яна — кіроўнічыха. Яна стукнула фортачкай, зашчапіла яе, стала спіной да акна, засланіла сабою ўсё… А ён памкнуўся наперад, хацеў ёй крыкнуць нешта такое, пасля чаго яна назаўсёды перастала б для яго быць настаўніцай, а ён — яе вучнем… Ды вось пані Мар’я закрыла аберуч твар, і плечы яе задрыжалі. Данік адступіўся. Крыку за вокнамі ўжо не чуваць… I цішыня пустога класа, і гэтыя малыя белыя рукі, што ўпершыню закрылі мілы калісьці твар настаўніцы, і плечы яе, што дрыжаць, — усё гэтае нібы вярнула яго зноў сюды, на гэтую падлогу перад партамі… Данік спалохаўся, абмяк, адышоўся на сваё месца і стаў на калені.

— Што ты робіш, дзіця маё! Што ты крычыш!

Яна ўжо стаяла за яго спіной. А ён не хацеў нават азірнуцца. «Ідзі ты к чорту! Разам з усімі вамі — к чорту!..» — гаварыў ён без слоў, усімі сіламі сваёй уражанай, як быццам ужо не дзіцячай душы. Але слёзы, гарачыя слёзы нянавісці і жалю самі каціліся з яго вачэй…

— Устань!

Данік унурыў галаву яшчэ ніжэй.

— Устань, Малец, кажу табе!

Яна ўжо гаворыць без слёз. I ён ужо не плача. Слёзы самі паўзуць па шчоках Сівага, а ён ужо калупае пальцамі сухі, шорсткі мох у пазе, а потым нібы адрывае руку ад сцяны і пальцы самі сціскаюцца ў кулак.

— Устань, Данік! — Яна назвала яго так упершыню. — Ну, я прашу цябе — устань…

Данік устаў. Ён не глядзіць на яе, бо ўжо не можа ўзняць вачэй. Не можа і не хоча. I вось да твару яго дакранаецца цёплая далонь. Пальцы спаўзаюць па шчацэ да падбародка і хочуць знізу прыўзняць хлопцаў твар.

— Не трэба, Данік, злаваць на мяне…

Ды ён не хоча слухаць, не хоча і гэтай рукі. Матнуўшы галавой, ён вызваляе свой падбародак з яе цёплых пальцаў.

— Ну што ж, ідзі дахаты. Толькі ціха. Дай я цябе правяду цераз гэты пакой.

Пяты клас — чуваць Даніку — ужо шуміць за сцяною. Ісці тудою — сапраўды не варта. Данік бярэ з парты торбу і шапку, ідзе следам за кіроўнічыхай. Цераз настаўніцкі пакой яна выпускае яго на ганак. Хлопец не кажа нават таго «до відзэння», якое павінен сказаць. Не можа вымавіць. Ды і не хоча. Спыніўшыся на нейкі момант, ён глядзіць цераз гразкую плошчу туды, дзе на ганку цаглянага дома зноў стаіць той — ненавісны, жахлівы — у цёмна-сінім шынялі…

Неяк увечары, дома, калі маці наліла яму паабедаць з дарогі, Данік, нават не сеўшы за стол, сказаў:

— Дай мне адну залатоўку.

— Вось як! — здзівілася мама. — Навошта?

— Трэба.

Назаўтра, у школе, як толькі адзвінеў на вялікую пераменку званок і пані Мар’я выйшла з класа, Санька Сурновіч, якога ўжо называлі Матэйкам, ускочыў на парту і закрычаў:

— Увага, увага! Сёння Малец частуе! Рыхтуйцеся, хто галодны!..

— Я галодны! А я галаднейшы! Давай, Данік! Чым частуеш? — закрычалі хлопцы.

Данік сядзеў за партай і толькі ўсміхаўся.

— Чым я цябе пачастую? Свежым снегам? Што ён выдумаў!

I Сівы штурхануў свайго сябра, Саньку Сурновіча, пад бок: маўчы!..

— Эй, снеданне нясуць! Нех жые![32]

З пятага класа — адтуль быў выхад на двор — увайшлі дзяжурныя. Рыжы і кучаравы Абраша Цымес, сын каваля Ярухіма, надзьмуўшыся, нёс перад сабою бачок з гарачай кавай. За ім ішла, несучы два накрытыя сурвэткамі кошыкі, Аня Нупрэвіч, па мянушцы Каза, бойкая, крыклівая дзяўчынка з рубцом-разрэзам на верхняй губе.

— Г-гоп! — паставіў на стол бачок Абраша Цымес.

www.rulit.me

Читать онлайн "Сірочы хлеб" автора Брыль Янка - RuLit

А ў Міхаські — таго, што ў кнізе, — былі, як быццам, адны толькі слёзы. I восень такая, і ўсё жыццё.

Міхась быў рабы, нядошлы, і ніхто яго чамусьці не любіў. Не, Даніка ў Галынцы не любілі толькі Палуянавы хлопцы. I здзекаваліся яны з яго нядоўга, пакуль ён не «ўвабраўся ў сілачку», як той хлапчына, пра якога Даніку чытаў калісьці сябар яго — Мікола Кужалевіч. Зачапі толькі Сівага — ён дасць і з правай, а калі мала, дык ён і з «манькі» дадасць!.. А той Міхась вечна збоку сядзеў, наводшыбе, і хлопцы — хто зараза — часта крыўдзілі яго.

Пані Мар’я чытае пра восень і дождж… Нехта падстрэліў недзе жорава, і, абяссілены, ён асядаў на лузе. Пастухі пачалі яго з крыкам лавіць, а ён — не давацца. Падумаў на Міхаську, што гэта купіна, і стукнуўся ў яго грудзьмі. Міхась затуліў яго халатам. А сябрукі, адбіраючы жорава, затузалі хлопца так, што ён самлеў. Хлопцы спалохаліся, адхаялі яго, завялі дахаты і жорава яму аддалі. Так яны і заселі ў запеку ў мачыхі, — галадалі, хварэлі і пацяшалі адзін аднаго…

— Малец, чаму ты не пішаш?

— Я пішу, — схамянуўся Данік. Ён схіліўся над сшыткам, а пані Мар’я паківала галавой, памаўчала трохі і зноў чытае.

Да вясны жораў паправіўся і зажыў у хаце царом над курамі. Міхась раставаў, як той снег за акном. Аднойчы напрадвесні мачыха сядзела за кроснамі, а ён азваўся з запека: «Мама!..» Упершыню пачула баба такое слова ад пасынка. I толькі спалохалася — смерць!.. «Мама, мамачка, жорава дай!..»

Чаму на гэтых словах пані Мар’я спыняецца? Нават, здаецца, з прыплачам у голасе, як у той дзень, калі яна чытала ім пра Янку-музыку… Чаму і ў Сівага таксама слёзы закружыліся ў вачах?..

Жораў ішоў за труной Міхася, а потым, калі засыпалі магілу, узняўся і паляцеў. А на зямлі застаўся толькі сумны крык яго, і дождж, і слёзы…

— Ну, а цяпер пакажы мне, Малец, што ты там напісаў?

Данік устрапянуўся і, зачырванеўшыся, паднёс настаўніцы разгорнуты сшытак.

— Вядома ж, і палавіны нават не зроблена, — сказала пані Мар’я. — Ну, хлопча, няма з табой ніякай рады. Застанешся ты сёння пасля заняткаў. На каленях трохі пастаіш. Бо трэба пісаць, а не думаць і вечна глядзець…

I вось чацвёрты клас пайшоў дахаты, а Данік стаіць на каленях. За сцяной, у другім пакоі, пані Мар’я вядзе ў пятым класе арыфметыку, замяняючы настаўніка Дулембу. Вучні нешта, мусіць, рашаюць, і голасу кіроўнічыхі не чуваць. Можа, сядзіць над класным журналам. I ўжо не плача, відаць, ні над Янкам-музыкам, ні над Міхаськам…

Сівы сядзіць на пятках, калупае мох у пазе сасновай сцяны і злосна, да слёз злосна думае пра настаўніцу.

Яшчэ толькі ўчора яна здавалася яму не такой, як усе іншыя настаўнікі, не такой, як быў пан Цаба. «Мілая пані Мар’я…» — крывіць сам сябе Данік. Ён думаў так неаднойчы, калі ішоў дахаты або ўпотай глядзеў на яе цераз парту і стол… Эх, дурань! Ён думаў нават, чаму яна — такая добрая, разумная, прыгожая, — чаму яна не мама яго, чаму ён не можа прытуліцца да яе, падставіць сваю сівую, астрыжаную галаву пад яе цёплую, маленькую руку… У кіроўнічыхі двое дзяцей: дзяўчынка Вандзя вучыцца ў другім класе, а хлопчык Адась яшчэ зусім малы. Данік бачыў аднойчы, як пані Мар’я вяла іх за рукі па дарожцы вакол царквы. А ён, дурань, глядзеў з-за дрэва, слухаў іх смех і гутарку і… зайздросціў. Думаў, якая яна добрая, прыгожая, якія яны шчаслівыя з такою мамай — гэтыя Вандзя і Адась!.. Ах, які дурань! Як дрэнна думаў ён тады пра сваю маму! Яна, бачыш, і ў школу не правяла яго ні разу, і не пахадзіла вось так, і не спытала ніколі, ці не цяжка яму і пра што ён чытае… Усё завіхаецца вечна, усё маўчыць… Ну, дык вось табе, Сівы, і «мілая пані Мар’я»!..

Што гэта — нехта галосіць? Так, галосіць!

Данік устаў і падышоў да акна. Працёр запацелую шыбу: за гразкай плошчай — цагляны дом пастарунка. На ганку стаіць паліцыянт. I нікога навокал няма, толькі шэрае сумнае неба і гразь…

— А сы-ынок мой, а род-нень-кі!.. — зноў пачулася галашэнне.

Хто ж гэта?.. Данік працёр запацелую шыбу да самага нізу і ўбачыў — на тратуары, трохі правей ад акна, стаяла нейкая цётка.

— Ціха, Ганна, нічога ты не паможаш, — пачуўся голас мужчыны. Яго — не відаць: мусіць, за ганкам стаіць. А цётка не хоча заціхнуць.

www.rulit.me

Читать онлайн "Сірочы хлеб" автора Брыль Янка - RuLit

— Але нічога, дзеці, — кажа яна. — Зробім так: кожная парта атрымае адно яблыка, паложыць некалькі лістоў, а на іх зверху — яблыка. Праўда, на кляновыя лісты яблыкі не падаюць, бо на клёнах яны не растуць, але гэта таксама нічога: гэта вельмі нагадвае восень, яе хараство. Дык пачынаем, дзеці. Не спяшайцеся. I кожны няхай памятае: хто нарысуе лепш, — з’есць яблыка, а хто палянуецца, — будзе есці лісты.

Сказала і засмяялася, а клас — за ёю. Якая яна добрая, вясёлая! Зусім не такая, як муж яе, пан кіроўнік, — нейкі маўклівы і нават страшнаваты. Дзяўчаткі дык тыя гавораць «наша Мар’я», як быццам яны любяць яе больш за хлопцаў. I ўсё падлашчваюцца, усё шчабечуць: «проша пані» ды «проша пані»!..

Як толькі ў класе ўсталявалася цішыня, пані Мар’я села за стол і дастала з шуфляды класны журнал. I вось гартае яго і нешта запісвае.

А Данік, які сядзіць на першай парце, насупраць стала, малюе, а сам усё глядзіць на кіроўнічыху, — то крадком цікне спадылба, а то, калі яна не бачыць гэтага, пазірае адкрыта.

Сёння дваццатае верасня. А Даніку здаецца, што толькі ўчора поп адслужыў ім у царкве малебен на добры пачатак школьнага года. Вучыцца весела, час ідзе хутка. Чаму ж, аднак, сёння яму не рысуецца?

Толькі і глядзеў бы, здаецца, на пані Мар’ю… Чаму? Найбольш, мусіць, за тое, што яна чытала ім пазаўчора.

Пазаўчора яна прынесла на ўрок польскай мовы маленькую кніжку і сказала: «Сёння мы прачытаем апавяданне выдатнага польскага пісьменніка Генрыха Сянкевіча пад назвай „Янка-музыка“».

За чатыры гады Данік — нават у пана Цабы, а найбольш дык сам, з кніжак, — навучыўся ўжо разумець па-польску амаль усё. Зрэшты, чытаючы, пані Мар’я растлумачвала ім паасобныя словы. I ўсё зразумела для іх, хоць у школе амаль адны беларускія дзеці з мястэчка і з навакольных вёсак. Дзеці яўрэйскіх крамнікаў, краўцоў, анучнікаў і кавалёў таксама лепш, чым па-польску, гавораць на беларускай мове. Вучняў-палякаў — зусім няшмат: сынкі і дачушкі «ўжэнднікаў» і паліцэйскіх, сем чалавек на ўвесь вялікі клас.

Усё зразумела Даніку яшчэ і таму, што ў апавяданні, якое чытала ім настаўніца, гаварылася пра такіх жа, як ён, дзяцей вясковай беднаты. Янка-музыка — польскі хлопец-пастушок, таксама сірата, а маці — батрачка, якіх недзе там, у Польшчы, называюць «каморніцамі». Музыка — гэта мянушка Янкі. Для яго ўсё іграла, — і лес, калі ён шуміць і звініць галасамі птушак, і луг, дзе ноччу кумкаюць жабы і крычаць драчы, і вёска, калі яна вясновай ноччу спявае-гамоніць спачатку дзявочымі песнямі, а потым — пераклічкаю пеўняў… Рэха іграла таксама. Ігралі на ветры нават і рагі вялікага сахарá[28], якім малы Янка растрасаў гной на панскім полі.

— Малец, устань!

Данік прахапіўся ад задумы і ўстаў.

— Ты чаму не рысуеш?

— Я рысую.

— Ну дык сядай і рысуй.

Так, рысаваць трэба ўсё ж такі лепш. «Спачатку лёгенька алоўкам, а тады пойдуць фарбы», — успамінае Сівы словы настаўніцы. Хлопец глядзіць на яблыка, на кляновыя лісты.

Як яны хораша жаўцеюць на іхнім клёне перад хатай! Непрыкметна адчэпліваюцца хвосцікам ад галінкі і асядаюць у бясшумным палёце, лажацца на пясок і на траву. Добра збіраць іх у пучкі, — маме, хлеб пячы, — добра ўглядацца на іх далікатныя жылкі або шалахцець па іх босымі нагамі… А яблыкі!.. Улетку Данік часта спаў у садку каля хаты, пад іхняй адзінай яблыняй белы наліў. З вечара ён доўга не мог заснуць, бо ўсё прыслухоўваўся, як яблыкі ападаюць у мяккую, глыбокую траву, як яны на ляту торкаюць, непакояць лісты і галінкі. Часта ён уставаў з-пад коўдры і, стоячы на каленях, мацаў навокал рукамі ў халоднай расе. Знойдзеш-абмацаеш яблык і ўвап’ешся зубамі ў кіславата-салодкую смакату!..

Той польскі хлопчык Янка-музыка і сам захацеў іграць. Змайстраваў сабе скрыпку з гонціны, начапіў драцяныя струны. Ды яна не хацела іграць так, як тая, што іграла ў карчме або ў панскім двары. I Янка вырашыў украсці сапраўдную скрыпку — у панскага лёкая. Яго злавілі. Нядошлага хлопчыка-сірату панскі суд у гміне прысудзіў да пакарання розгамі. Біў музыку гмінны вартаўнік, дурнаваты Стах, такі самы, відаць, як той Васіль, што трымаў калісьці Даніка, пакуль Палуянаў Павел ударыў яго кіем па галаве.

Пані Мар’я нешта ўсё піша ў журнале. Доўгія чорныя вейкі яе зусім прыкрылі вочы. Яна не бачыць Даніка, і вось ён зноў глядзіць на настаўніцу.

Янка-музыка крычаў: «Ма-ту-ля!» I пані Мар’я, чытаючы, неяк дзіўна вымаўляла гэтае слова. Тройчы. За першым разам яна сказала яго, потым спынілася і, заплюшчыўшы вочы, устрасянула галавой. А ўжо за трэцім разам у вачах яе паказаліся слёзы… Так, ён убачыў гэта, бо ён сядзіць якраз перад сталом…

вернуться

Сахóр — жалезныя вілы для накладвання гною.

www.rulit.me

Краткое содержание сирочы хлеб - ТвоиЗнания.com

Дзеянне твора адбываеца ў былой заходняй Беларусі, якая ў 1921 годзе была аддадзена пад уладу Польшчы. У пачатку аповесці Даніку было ўсяго сем гадоў. Ён па-дзіцячы глядзіць на свет і жыве сваімі дзіцячымі радасцямі і засмучэннямі. Крыўдна, а часам горка і балюча, калі цябе дражняць, асабліва жабраком. Іншы раз можна пацярпець, але найчасцей трэба не даваць сябе ў крыўду, адбівацца, а часам уцякаць плачучы і клікаць на дапамогу маці. Даніку вельмі хочацца ў школу. Яна вабіць хлопчыка новым незнаёмым светам, якім жывуць старэйшыя вучні, а яшчэ вельмі хочацца абуць новыя бліскучыя боцікі (першыя ў жыцці!), што мама купіла да школы. У канцы аповесці Даніку дванаццаць гадоў і сярод аднакласнікаў вылучаецца асаблівымі здольнасцямі да навукі. Ён не можа мірыцца з тым, што ў школе дзеці вучацца на чужой мове, што багатыя яго аднакласнікі насміхаюцца з беднасці. Вялікі ўплыў на Даніка аказалі ўмовы жыцця, а таксама дарослыя. Яму пашчасціла сустрэцца з цудоўнымі настаўнікамі: вясковым чалавекам Міколам Кужалевічам і польскай настаўніцай пані Маряй. Мікола Кужалевіч адкрыў Даніку сілу еднасці, братэрства працоўных, гаварыў пра нацыянальную годнасць беларусаў. Пані Маря абудзіла любоў і павагу да польскага народа, паказала Даніку працоўную Польшчу, багацце яе літаратуры і мовы. Прайшоў час — і ўжо сам Малец гуртаваў вакол сябе аднакласнікаў, дзяцей беднаты, каб усе трымаліся адзін аднаго. Але жыццё сутыкала героя і з іншымі настаўнікамі, такіх, як Цаба, Рузя, Дулемба. Хлопчык не мог назваць іх сваімі настаўнікамі, бо тыя ненавідзелі вучняў, абражалі іх, асабліва і пагардліва ставіліся да дзяцей беларусаў. І галоўны герой аповесці сам стаў вучыць сваіх равеснікаў чытаць на роднай мове. Хлопец многа думаў, аналізаваў убачанае і пачутае, шукаў адказы на пытанні, якія ставіла перад ім жыццё. Таму ў канцы аповесці Данік — не проста хлопчык, а сын свайго народа і ратавальнік сваёй роднай мовы .

tvoiznaniya.com


 
 
Пример видео 3
Пример видео 2
Пример видео 6
Пример видео 1
Пример видео 5
Пример видео 4
Как нас найти

Администрация муниципального образования «Городское поселение – г.Осташков»

Адрес: 172735 Тверская обл., г.Осташков, пер.Советский, д.З
+7 (48235) 56-817
Электронная почта: [email protected]
Закрыть
Сообщение об ошибке
Отправьте нам сообщение. Мы исправим ошибку в кратчайшие сроки.
Расположение ошибки: .

Текст ошибки:
Комментарий или отзыв о сайте:
Отправить captcha
Введите код: *