Цягам ХХ ст. была страчаная сувязь, пераемнасць традыцыі, забытыя здабыткі кухараў, пекараў і хатніх гаспадынь. Выпяканне хлеба з дробных прыватных пякарняў (часцяком сямейных) было перанесенае ў буйныя прамысловыя прадпрыемствы. Перад імі стаіць мэта задавальнення патрэбаў вялікай колькасці людзей цаной мінімальных выдаткаў. З гэтай прычыны тэхналагічныя працэсы на прадпрыемствах адрозніваюцца ад традыцыйнага падыходу, які людзі выкарыстоўвалі сотнямі гадоў. У выніку прамысловасць вырабляе проста матэрыяльны аб’ект, які не ўвасабляе пэўнай ідэі.

Таму не дзіва, што хлеб такога кшталту амаль страціў сваё пачэснае месца ў нацыянальнай культуры. Хлеб цяпер успрымаецца занадта простым, каб мець значэнне. Але на маю думку, гэтая простасць уяўная. За ёй стаяць дасканаласць і грунтоўнасць. І галоўнае, з чым атаясамліваецца хлеб, — глыбокая ўкарэненасць у роднай зямлі.
Хлеб стаў звычайным, аднак і сёння для большасці з нас падсвядома застаецца прадуктам сімвалічным, базавым і значна больш важным за “сімвалічныя” дранікі. Мы адчуваем гэта кожны раз, як бяром важкі бохан у рукі і павольна кроім яго для тых, хто побач з намі.
Сімвалічнасць хлеба цяжка аспрэчыць. Стагоддзямі ён быў прадуктам не проста значным для харчавання, ён меў асаблівае значэнне. Хлеб уважалі за самы каштоўны, Божы дар, ён увасабляў дабрабыт земляроба, вынік ягонай гадавой працы, долю, шчасце сям’і.
Кшталт кухні быў сфармаваны сельскай гаспадаркай. І беларуская кухня адлюстроўвае земляробчы яе характар.
У належных умовах збожжа і крупы могуць захоўвацца вельмі доўга, але ў чыстым выглядзе яны непрыдатныя для харчавання, таму вымагаюць апрацоўкі. З гэтай прычыны вялікую ролю ў нас адыгрываюць разнастайныя крупяныя, мучныя стравы і хлеб. Аднак вараныя крупы (кашы) ўжо нельга захоўваць працяглы час і нязручна браць у дальнюю дарогу. Хлеб тут мае безумоўную перавагу, бо ў гатовым да ўжытку выглядзе не патрабуе спецыяльных умоваў і захоўваецца адносна доўга.
Хлеб ніколі не быў бядняцкай ежай. Яго спажывалі ўсе саслоўі, але, вядома, у рознай колькасці. Проста для сялян гэта было самае даступнае харчаванне. “Главную, повсюдную, первую, а часто и последнюю, т.е., другими словами, преимущественную пищу крестьян составляет хлеб. Им начинается и кончается всякая еда; он сопутствует работнику в поле, путнику в дороге; с хлебом встречают и провожают дорогих гостей, не исключая и “почаснаго госцика”, когда тот отправляется в последнее убежище на земле”.
Уладзімір Караткевіч у рамане “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” так апісвае голад, што адбыўся ў пачатку XVI ст. у Гародні: “Удавалася, што праўда, лавіць рыбу. Ды што рыба? Рыбаю тою кішаць рэкі. Удавалася нават, з вялікай асцярогай, лавіць сілом зайцоў, і быў аднойчы выпадак — лань. Мяса і рыба былі — гэта праўда. Але дарослыя ўжо цэлы год дасыта не елі хлеба, часам месяцамі не бачылі яго”.
Таму і казалі людзі: “Не бяда, што ў хлебе лебяда — тады бяда, калі хлеба няма”. І заможны селянін захоўваў збожжа ў клецях і 3, і 4 гады: “Несмотря ни на какие урожаи, ни на какую рыночную горячку он не особенно спешит продавать свой хлеб”.
Хлеб карыстаўся найвялікшай пашанай у людзей незалежна ад саслоўя. “Хлеб — над панамі пан”, — казалі ў нас. Кінуць кавалак долу лічылася за грэх, яго належала абавязкова падняць, пацалаваць і папрасіць прабачэння са словамі: “Даруй, Божухна!” Гэта было ці не першае, чаму навучалі дзетак з маленства і селянін, і шляхціц. У мінулым стагоддзі на гэты конт пісалі так.
“К хлебу белорусы относятся с большим почтением. <…> Крошить хлеб, сорить им — большой грех: кто так поступает, — не будет иметь хлеба. Лучше всего — хлебные крошки и корки сжигать в печи.
Почитание белорусами хлеба прекрасно иллюстрируется следующим рассказом, широко распространённым в Белоруссии. Вот этот рассказ. Один человек во время еды нечаянно уронил крошку хлеба. Испугался он, стал её искать. В это время его гумно загорелось. Бегут соседи, кричат ему: гумно горит! Он спокойно продолжает искать оброненную крошку. Нашёл, извинился перед хлебом и, перекрестившись, с благоговением съел его. Тогда бросился гумно тушить. Но в то время, когда он умилостивливал хлеб, гумно его мгновенно потухло”.
Пра пашану да хлеба існуюць і іншыя традыцыйныя сюжэты.
Маўляў, даўней хлеба было багата, і ён валяўся ў людзей “па дварэ, і пад лаваю, і ў хляве, усюды”. Бог убачыў такую непавагу да хлеба і адабраў яго ад людзей. І толькі кату і сабаку, якія пачалі прасіць хлеба, даў па каласку. З тых каласкоў ізноў пайшло ў людзей жыта.
Легенду пра павука і хлебныя крошкі дазволю сабе падаць цалкам.
“Мужчына работаў на полі ды выраніў крошку хлеба. А павуку вызначана ад Бога глядзець за хлебам. Дык ён узяў гэту крошку хлеба ды на дзерава з ёю. Тады, як стаў вецер, ён і пусціў сваю павучыну. Вецер як панёс яе, і яго з ёй як панёс — да вобалак ажны. Крошка гэта падрасла ўжо і заплеснявела. Тады ён сеў на вобалака, ды на неба. Прыйшоў к Богу, паказваець яму гэту кроўку:
— Божа, Божа, нашто ты даеш ім столькі хлеба, што яны не можуць паесці? Глумюцца з дару Гасподняга, валяюць пад нагамі, усюдых.
— Ну, — каець Бог, — я буду ім мені даваць.
Дык вот, як ясі, не нада крошак кідаць, бо павук сабіраець і к Богу на неба носіць. А Бог мені хлеба даець”.
Даўней верылі, што нават кавалак хлеба, пададзены жабраку, можа выратаваць на Божым судзе, пра што апавядае легенда: “<…> умірае той багатыр. Так чорт прынёс такі стос папераў розных з грахамі, палажыў на вагу, а анёл не мае чаго класці, так пасмутнеў і стаіць сабе ў куточку. Нарэшце прыпомніў і кажа: тады і тады ён кінуў за жабраком булку хлеба. Зара гэта ўзяў анёл тую булку, палажыў на вагу, так яна ўсе паперы чорта пераважыла, і той [чалавек] застаўся святым”.
Па сваёй колькасці прыказкі і прымаўкі пра хлеб пераважаюць усе іншыя, прысвечаныя харчаванню. Захаваўся шэраг цікавых прыказак, у якіх ён звязваецца з сямейнікамі:
“Хлеб не зяць — паглядзяць ды з’ядзяць”.
“Хлеб не нявеста: як спячэцца, так і з’есца”.
“Хлеб не свякроў, з’ядзім да Пакроў”.
“Хлеб не маці, не будзе касцей аб’ядаці”.
З хлебам выпраўляліся ў дарогу і на святочную бяседу. Ішлі ў адведзіны і на хрэсьбіны, у сваты, на вяселле і зноў у адведзіны — сустракалі самыя радасныя падзеі з боханам хлеба як з сімвалам кола жыцця.
Алесь Прышывалка, кіраўнік праекта ŽORNY
budzma.by
Прыказкі і прымаўкі — своеасаблівая энцыклапедыя жыцця народа ў розныя гістарычныя эпохі.
Прыказка — гэта агульнавядомае кароткае выслоўе з павучальным сэнсам. Прымаўка — агульнавядомы ўстойлівы выраз, звычайна вобразны, які адрозніваецца ад прыказкі тым, што не з'яўляецца скончаным суджэннем і звычайна не мае павучальнага зместу.
У афарыстычнай творчасці беларускага народа прыказкі і прымаўкі карыстаюцца найбольшай папулярнасцю. Яны ярка адлюстроўвалі маральна-этнічныя і эстэтычныя ідэалы, погляд на працу, жыццёвы вопыт, народную мудрасць увогуле. У некаторых з іх адбіліся язычніцкія ўяўленні.
Пра час
Дарагое яечка да Вялікадня. Дорога ложка к обеду.
Гуляй, гуляй, ды дзела не кідай. Делу время – потехе час.
Пакуль жаніцца, загаіцца = Пакуль шлюб браць — нічога не знаць. До свадьбы заживет.
Пра працу
Любіш паганяць – любі і каня гадаваць. Любишь кататься – люби и саночки возить.
Дзе кухарак шэсць, там няма чаго есць. У семи нянек дитя без глаза.
Хто дбае, той мае = Гаспадарка — клапатарка = Хто полю годзіць, у таго жыта родзіць = Дзе гаспадар ходзіць, там ніўка родзіць = Пільнуй гаспадаркі — будуць у гаршку скваркі. Доход не живет без хлопот.
Скончыў работу — гуляй у ахвоту = Перш папрацуй, а тады й патанцуй = Службу справіў — і гуляй. Сделал дело — гуляй смело.
Ляжачыя і грошы ржавеюць = Пад ляжачы камень вада не бяжыць(не падплыве). Под лежачий камень и вода не течет.
Пра словы і мову
Конь вырвецца — здагоніш, а слова вырвецца — не зловіш = Выказанага слова да губы не вернеш = Са свайго языка спусціш — на чужым не зловіш = Слова як птушка: выпусціў — не вернеш = Сказанае слова за хвост не зловіш = Сліны не падымеш, а слова не вернеш. Слово не воробей: вылетит — не поймаешь.
Слова — вецер, а пісьмо — грунт = Што напісана пяром, не выйме і сякера. Что написано пером, того не вырубишь топором.
На ўзвей (вей) ветру пускаць = На звей (вей, узві, збой) вецер гаварыць. Бросать (слова) на ветер.
Слова не пазычае = Спрытны на язык = На кожнае слова адказ гатовы. За словом в карман не лезет.
Дробным макам рассыпацца = Языком слаць = Словамі як пер’ем слаць. Рассыпаться бисером (мелким бесом).
Гаварыў бы па-польску, ды язык конскі, гаварыў бы па-англійску, ды язык слізкі.
Будзем мове вучыцца, пакуль смерць не лучыцца.
Прымаўкі ды прыказкі — роднай мовы прывязкі.
Усяму пачатак — родная мова.
Хто забыў сваіх продкаў — сябе губляе, хто забыў сваю мову — усё згубіў.
Пра дом і сям'ю
Добра на Доне, ды лепей у сваім доме. В гостях хорошо,а дома лучше.
Няма роду без выроду = У балоце не без чорта, а ў роду не без выроду = У кожнай чарадзе авечку з матыліцамі знойдзеш = І на здаровай яблыні гнілы яблык знойдзецца = І ў добрай сям’і вырадак бывае = Няма лесу без воўка, а сяла без злодзея. В семье не без урода.
Сямейка малая — (усім) работы хапае = Гурт невялічкі — гуляць няма звычкі = Былі бы мы сямёра, змаглі б усё ўчора. Дом невелик — гулять не велит.
Якое карэнне, такое і насенне = Які куст, такі і парастак = Які род, такі й плод. Каково семя, таково и племя.
Пра каханне
Без сонейка свету не быць, без мілага нельга жыць = Цяжка ўздыханне — далёка каханне. Не мил свет, когда милого нет.
Не прыгожая прыгожа, а каханая прыгожа = Не тое хораша, што хораша, але тое, што каму даспадобы. Не по хорошу мил, а по милу хорош.
Хоць у будане жыць, абы з каханым быць — Хоць пад лаўкаю сядзець, абы на харошага глядзець = Хоць без хлеба пасяджу, але ж на любага пагляджу = Хоць у адной лёлі (сарочцы), абы па любові. С милым рай и в шалаше.
Пра розум і веды
За дурной галавой нагам неспакой (бяда, гора) = За дурною галавою і нагам няма спакою = Скупы двойчы плоціць, а дурны двойчы ходзіць = Галава нагам зладзей. Бестолковая голова ногам покоя не даёт.
Свой розум мець = Сваім одумам (сваім розумам) жыць. Жить своим умом.
Без мукі няма навукі. Цяжка ў школе, дык лёгка ў полі. Тяжело в учении, легко в бою.
Век жыві — век вучыся. Век живи — век учись.
За багацце розуму не купіш. = Розум не купіш — у галаву не ўльеш.
Хто без навукі, той як бязрукі.
Пра багацце
Багаты Хадот: сабака ды кот = У вераб’я багатая сям’я: у кожнага верабейкі па тры капейкі. Богатому черти деньги куют.
Багатыр дзівіцца, чым худак жывіцца = Багаты дзівіцца, чым бедны жывіцца, а бедны смяецца, дзе ў багатага дзяецца = Багаты не ведае, чым бедны абедае. Богач удивляется, чем голь пробавляется.
Бог не цяля, бачыць (пазнае) круцяля = Бог не Мікітка, павыламіць лыткі = Бог бачыць з неба, што каму трэба = Бог ведае, хто што робіць і хто як абедае = Бог не гуляе, шмат палатна мае ды багатым торбы нагатаўляе. Бог видит, кто кого обидит.
Даў Бог дурню хлеба, ды той не ўмеў спажыць як трэба = Што Бог ні даў, усё ўторбу = І Халімон танцуе, калі яму шанцуе = Калі папу ўдаецца, то і пападдзя смяецца. Бог даёт — и дурак берёт.
Не будзь ласы на чужыя каўбасы. На чужой каравай рот не разевай.
Хто чужога жадае, часта сваё пакладае = Не ганіся за чужым, не трэба будзе плаціць сваім = Чужое ўзяць — сваё згубіць = Не бяры чужога: аддасі сваё = Ты па чужое, а чорт па тваё. Кто чужого желает, скоро своё потеряет.
Быў бы хлеб, а мышы збягуцца = Абы хлеб быў, а нахлебнікі будуць = Абы было ў торбе, то з’ем і на горбе = На воўну авец знойдзецца й кравец = Абы падла — вароны назлятаюцца = Быў бы куст, а варона знойдзецца = Абы тавар — купец будзе. Был бы хлеб, а зубы сыщутся.
Быў бы араты, будзе й прыганяты = Былі б дурні, а паны знойдуцца = Абы спіна — пуга знойдзецца = Быў бы азадак, а лазы хопіць = Быў бы лоб, а горб будзе. Была бы шея, а ярмо найдётся.
Пра сяброў
Чалавек без сяброў, што печ без дроў = Няма грошай — не бяда, як сяброў грамада = Лепш сто сяброў, чым сто рублёў. Не имей сто рублей, а имей сто друзей.
Пра ворагаў
Не будзь горкі — праклянуць, не будзь салодкі — пракаўтнуць = Будзешь горкі — праплююць, а салодкі — праглынуць = Не будзь салодкі, бо пераліжуць; не будзь горкі, бо пераплююць. Будешь сладок — живьём проглотят, будешь горек — проклянут.
Пра Бога
Бог не папусціць, свіння не ўкусіць = Калі Бог не дасць смерці, дык невозьмуць і чэрці = Як Бог дапусціць, то й святыя не абароняць. Бог не выдаст, свинья не съест.
Ведаў Бог, што не даў свінні рог = Не дай Бог свінні рог = Бачыў Бог, што не даў свінні рог, бо ўвесь свет спарола б. Бодливой корове Бог рог не даёт.
Скажы дурному паклоны біць, то ён і лоб паб’е = Дурань і мяла зломіць = Разумны работу зробіць, а дурань і мяла зломіць = Дай дурню брытву, то ён зарэжацца = Не хадзіў шалудзька Богу маліцца, а як пайшоў, дык і лоб разбіў = Дурань і молячыся лоб паб’е. Заставь дурака Богу молиться — он и лоб расшибёт.
Божа памажы, але й сам падбяжы (але і сам не ляжы) = Памажы Божа, але й ты не ляжы, нябожа = На Бога спадзявайся, але і сам старайся = Працуй, нябожа, то і Бог паможа = Чакай збавення з неба, а тым часам хлеба трэба. На Бога надейся, а сам не плошай.
Пра поспех
Прыйдзе, тата, і наша свята = Будзе і на вашай вуліцы кірмаш = Будзе і на маім рынку торг (кірмаш). Будет и на нашей улице праздник.
Загляне сонца і ў наша ваконца = Калісь засвеціць сонца і ў наша ваконца = І наша сонца ўвойдзе ў ваконца = Прыйдзе тая нядзеля, што будзе й маё вяселле = Калісьці й наш Бог праспіцца. Будет и наше время.
І сена цэлае, і козы сытыя. И волки сыты, и козы целы.
soligorsk-15sad.schools.by
Апетыт ад хворага бяжыць, а да здаровага коціцца. Без хваробы і здароўю не рады. Беражы сукенка зноў, а здароўе ззамаладу. Беражы гонар ззамаладу, а здароўе пад старасць. Бог бы даў здароўе, а дні наперадзе. Хваробы сэрца горка і без перцу. Хвароба ўваходзіць пудами, а выходзіць залатнікамі. Хвароба ды гора заб'юць хутка. Хвароба нас не пытае. Хвароба не па лесе ходзіць, а па людзях. Хворы лечыцца, здаровы шалее. Хворы, што дзіця. Хвораму ў ежы не вер. Хвораму ўсе горка. Хвораму і залатая ложак не дапаможа. Хвораму і кісяля ў рот не вотрешь. Хвораму і мёд горка. Хвораму і мёд не была такой смачнай, а здаровы і камень есць. Хворыя раны на сваіх плячах. Болька малая, ды хвароба вялікая. Жывот хворага разумнейшыя лекарскіх галавы. Будзь ня чырвоны, ды здаровы. Хуткага і спрытнага хвароба не дагоніць. У дабром здароўе і хварэў добра. У здаровым целе здаровы дух. У чым душа трымаецца. Аптэка улегчыся на паўстагоддзя. І добрая аптэка збавіць стагоддзя. Хвароба не фарбуе чалавека, а старыць. Дай болю волю - паляжаўшы ды памрэш. Да вяселля зажыве. Лук ад сямі хвароба. Верь ня хваробы, а лекара. Вясёламу жыць хочацца, паміраць не можется. Лекар, вылечы самога сябе. Ўсякая хвароба ідзе да сэрца. Ўсякая хвароба да сэрца. Ўсякую больку да сябе прыкладзі. Вырэзваць скулля ды ўстаўляць болькі. Дзе балюча - тут рука, а дзе міла - тут вочы. Дзе балюча-хоп-пахвала, дзе міла - зірк-паглядзім. Дзе здароўе, там і прыгажосць. Дзе кашаль, там і болесць. Добраму чалавеку і чужая хвароба да сэрца. Іншых лячыць бярэмся, а самі хворыя. Дурака вучыць - што гарбатага лячыць. Дух бадзёры, ды плоць нядужая. Яго і муха крылом заб'е. Ледзь-ледзь душа ў целе. Калі хочаш быць здаровым - загартоўвайся. Ёсць хвароба - ёсць і лекі. Еж рэдзьку - і ломтиху, і триху. Ясі хрэн Едучы і будзеш жывучы. Еш, ды не жирей - будзеш здаравей. Чакай, калі чорт памрэ: ён і хварэў не думаў. Жыві з розумам, так і лекарок не трэба. Жываты - ня ніткі: парвеш - ня Падвяжаш. За няволю ходу, калі ногі баляць. Закрытую рану лячыць цяжка. Замерзлых - больш чым засмажаны. Застарэлую хвароба лячыць цяжка. Застарэлую хвароба цяжка лячыць. Зачаў за здароўе, а звёў за спачын. Здаровы будзеш - усё здабудзеш. Здаровы, як конь, і не ведаю, як быць. Здароваму лекар не патрэбен. Здароваму ўсё выдатна. Лук сем хвароб лечыць, а часнык сем хвароб даймае. Лук сем хвароб лечыць. Лепш сорак разоў - вспотеть, чым адзін - заиндеветь. Людзям сціпла, а нам на здароўе. Муж любіць жонку здаровую, а брат сястру багатую. Мужу на безгаловы, а жонцы на здароўе. На хворую галаву ды ўдар. На больку не маліся, а лячыся. На ўсякую хваробу зелле вырастае. На жаночыя немачы і здагадка - лекі. На жывым усё зажыве. Не дай бог лячыцца ды судзіцца. Ня па лесе хвароба ходзіць, а па людзях. Не паддавайся, не кладзіся; а сляжешь - не ўстанеш. Не памёр Даніла, а болька задушыла. Не рады хворы і залаты ложка. Не спяшайся паміраць, яшчэ належишься. Не пытайся здароўя, глядзі ў твар. Не пытайся ў хворага здароўя. Ня столькі смерцяў на свеце, колькі хваробу. Не тое зелле, каб у зямлю, а тое, каб жылося. Не той хворы, хто ляжыць, а той, хто над болем сядзіць. Хвораму чорным.
info-4all.ru
| Некоторые пословицы и поговорки(И чтоб не потерять и может кому пригодятся. Задали вчера ребятенку найти на белорусском языке аналоги русских поговорок. Нашла Ленка pdf, но на тарашкевице да и трансформер еще сотворил непотребные манипуляции, типа замены "кi" на "ю" и "цi" на "щ", так что если где какой ляп встретите, дайте знать, пожалста. К неносителям языка - читая помните, что О в нашей речи ВСЕГДА под ударением.) Бог видит, кто кого обидит. - Бог не цяля, бачыць круцяля.Бог не выдаст, свинья не съест. - Калi Бог не папусьцiць, свiння ня укусiць.Бодливой корове Бог рог не даёт - Каб свiнне poгi - нiкому б не было дарогiБудет и наше время - Загляне сонца i у наша ваконца.В тихом омуте черти водятся.- Цiхая сьвiння глыбака рые.Век живи, век учись.- Будзем вучыцца, пакуль сьмерць лучыцца.Велика фигура, да дура. - Вырас да неба, а дурань як трэба.Взялся за гуж - не говори, что не дюж. - Калi улез у дугу - не кажы "не магу".Видит око да зуб неймёт. - 1) Бачыць карова, што на павецi салома. 2) Бачыць вока, але ляжыць высока.Всяк молодец на свой образец. - Усякi гад на свой лад.Всяк по своему с ума сходит. - 1) Што галава, то розум. 2) Вольнаму воля, шалёнаму поле.Два сапога - пара. - 1) Абое - рабое. 2) Усе чэрцi адной шэрсьцi.Десятая вода на киселе. - Пень гарэу, а чорт нori пагрэу, iскра пала i радня стала.До свадьбы заживёт. - Пакуль жанiцца - загаiцца.Долг платежом красен. - Як баба да дзеда, так i дзед да бабы.Дуракам закон не писан. - Дурны законау не чытае, ды свае мае.Знай сверчок свой шесток. - Знай каток свой куток.Лёгок на помине. - Цюк - дзяцюк! (это шедевр!)Лес рубят, щепки летят. - Дзе п'юць, там i льюць.Молодо - зелено. - Маладосьць - усё дурносьць.Мягко стелет, да жёстко спать. - На вуснах - мёд, а на сэрцы - лёд.На Бога надейся, но сам не плошай. - На Бога спадзявайся, але й сам старайся.Нашла коса на камень. - 1) Пад черным лесам спаткауся чорт з бесам. 2) Чорт на паганага напау. (сатана напала на содомита, надо понимать :)Ни жив, ни мёртв.- Hi сняты, нi павешаны.Ни ответа, ни привета.- Hi адказу, Hi прыказу.Одним миром мазаны. - Адзiн чорт малявау.Пар костей не ломит. - Ад цяплосьцi не баляць косьцi.Первый блин комом. - Першы блiн сабаку. (Сабака у нас - "он" )Поспешишь - людей насмешишь. - Пасьпех - людзям на сьмех.Пьяному море поколено. - П'янаму i козы у золаце.С огня да в полымя. - 3 агню ды у прысак.Слышал звон, да не знает, где он. - Гавораць, гамоняць, ды ня ведаюць, дзе звоняць.Снявши голову, по волосам не плачут. - Дзе прапала кароука, там няхай i вяроука.Соловья баснями не кормят. - Што па тэй чэсьцi, калi няма чаго есьцi.Тише едешь, дальше будешь. - Памалу едучы, далей будзеш.У семи нянек дитя без глаза. - Дзе нянек многа, там дзцiя бязнога.У страха глаза велики. - У страху вочы па яблыку.Утро вечера мудренее. - Пераначуем - болей пачуем.Федот, да не тот.- Тая зязюля, але ня так кукуе.Чем богат, тем и рад. - Што душа мае, тым i прыймае. Прыказкi й прымаукi узятыя з кнiжкi Станкевiч Я. пры учасьцii Ант.Адамовiча. Маленькi маскоуска-беларускi cлоутнiчак фразэолёгiчны. Мн: Навука i тэхшка, 1992. |
maraz-m-moroz.livejournal.com
Радкі беларускіх аўтараў пра хлеб

Гэты хлеб для цябе і сястры, еш яго на здароўе. (А. Куляшоў)
Які надзвычайны ў нас хлеб і які
Прыгожы, духмяны бясконца. (М. Танк)
Я помню малады водарны хлеб, які маці вымала з печы. (М. Лупсякоў)
У хаце прыемна пахла цёплым хлебам і напаленай печкай. (І. Мележ)
З брыгадай дружнай за працай спорай
І не заўважым, як прыйдзе скора
З духмяным хлебам гарачы поўдзень. (М. Танк)
Няма нічога смачнейшага за свежы хлеб. (У. Караткевіч)
На белым вышываным ручніку -
Адкроеная луста хлеба. (В. Вітка)
І людзі, што пшаніцу, жыта сеюць,
І сонца, што палеткі саграе,
І дождж, і вецер, што над полем вее,
І аграном, што рана устае,
І хлебапёк,
І нават прадаўшчыца;
Камбайны, элеватары, млыны,
І грузавік, што пад дажджом імчыцца, -
Ствараюць хлеб
Для нас усе яны. (П. Панчанка)
Міколка стаў наразаць хлеб на стол. (М. Лынькоў)
Зямны паклон, падзяка і пашана
Ўсім, хто свежым хлебам корміць нас,
Хто кожны колас пестуе старанна,
Хто і арэ і сее ў добры час. (С. Грахоўскі)
Не растуць хлябы, марнуюцца,
Сохне праца ўся вялікая. (Я. Колас)
Звоняць зялёныя струны
Калгасных жытоў і пшаніц. (П. Броўка)
Спачатку ўсё ж быў хлеб,
А потым - слова.
Спакон быў чалавечай мовай хлеб,
Пакладзены на стол,
Пароўну разламаны,
Як мудра ён яднаў плямёны,
Свет людзей! (М. Арочка)
Хлеб - ёсць здаўна завядзёнка -
Першы ўзыходзіць на стол.
Бразнула звонка заслонка -
Пах жыццядайны наўкол. (С. Грахоўскі)
Хлеб чорны, хлеб жытні
Я шчыра ўслаўляю -
Смачнейшай яды
Папраўдзе, не знаю. (П. Броўка)
Адценне слоў – не глупства,
Ты ім не пагарджай.
Скарынка. Скіба. Луста.
Акраец. Каравай.
Акраец – шлях, дарога
І зайцаў хлеб лясны.
Скарынка – сум, трывога
І боль былой вайны.
Здараецца, вядома,
Што, выпіўшы ў гасцях,
Грызе скарынку дома
Пахмурны халасцяк.
А скіба – дзень вясновы.
Ралля. Плугі. Сяўба.
Наш хлеб – жыцця аснова,
Працяг і барацьба.
А луста – слова сытнае,
Духмянае і шчодрае.
Яно ад маці – сітнае
Ці наздравата-чорнае.
А каравай – вясельнае,
Святочнае яно.
На ручніку нясе яно
І радасць, і віно.
І справа тут не ў ежы,
А ў смачным змесце слоў,
І ў жытным ветры свежым,
І ў звоне каласоў… (П. Панчанка)
Пад потам арэ, барануе і сее,
Каб белага хлеба прыдбаці для вас,
А хто ж з вас яго ў бядзе пажалее?
Паслухалі ж песні яго вы хоць раз? (Я.Купала)
Мы ўсе ведаем чорстваму хлебу цану,
Бо мы выйшлі з таго пакалення, якое
Знала чорныя дні, горкі смак палыну... (М.Танк)
Наш хлеб сумленны — не прыманка,
Хоць ён нялёгка нам даецца (А.Пысін).
Растуць непрыкметна салдацкія дзеці.
Ім хопіць работы на нашай планеце,
Ім хопіць зямлі і блакітнага неба,
Крынічнай вады і духмянага хлеба (С.Грахоўскі).
У непагадзь і ў ясную пагоду
Да болю адчуваю кожны раз:
Мы ўсе з таго няскоранага роду,
Што чыстым хлебам шчодра корміць нас (С.Грахоўскі).
Настаў і час перакусіць.
Успомніў Хлеб Вандроўнік,
Што недзе, кінуты, ляжыць,
Духмяны і цудоўны! (М.Танк).
Навечна будзь благаславёны,
Запрацаваны ў поце хлеб,
Не квашаны і не салёны,
Для важных спечаны патрэб! (П. Броўка)
А ў печы дыхаў наздраваты, чорны,
Замешаны на горкім поце хлеб (С.Грахоўскі).
Дыхне
Засмягласць нівы ў новым хлебе (А.Пысін).
І не было б на стале ў нас
Пахучага хлеба (М.Танк).
Побач красуе —
Ну й малайчына! —
Смачны, жытнёвы,
Мінскі наш, з кмінам (П.Броўка).
migalayte.ucoz.ru
![]() | ![]() | ![]() | ![]() | ![]() | ![]() | ![]() | ![]() | ![]() | ![]() | ![]() | ![]() | ![]() | ![]() | ![]() |
Пример видео 3 | Пример видео 2 | Пример видео 6 | Пример видео 1 | Пример видео 5 | Пример видео 4 |
Администрация муниципального образования «Городское поселение – г.Осташков»