Читать онлайн "Сірочы хлеб" автора Брыль Янка - RuLit - Страница 4. Чітать сірочы хлеб


Книга "Сірочы хлеб" - Скачать бесплатно, читать онлайн

онлайн

Я люблю тебя.Ru

слабенько..даже не верится, что это произведение этого автора..

онлайн

Lamennto (СИ)

спасибо автору ещё за одно замечательное произведение..

Возвращение

Этот роман понравился меньше предыдущих. Возвращение блудной матери в жизни детей и параллельное устройство личной жизни. Книга получилась неяркой, разница в возрасте между героями перчинки не добавляет.

Алеша – путь к мечте (СИ)

Обычно я не люблю книги про 90е годы. Для меня это свои воспоминания, не всегда хорошие. Прочла обе книги из этой серии. Не смогла найти третью. Не оторваться. Книги супер. Автора добавила в копилку своих

онлайн

Сосед [СИ]

Нравится мне, как автор пишет. У него как-то "вкусно" про любовь получается. Я-то думала, что он только про гомо-любовь может, ан нет, и этот роман у него очень даже. Буду еще его книги искать. 

www.rulit.me

Читать онлайн "Сірочы хлеб" автора Брыль Янка - RuLit

— Ціха ты, ціха, сынок. Не чапай ты іх, я ж гаварыла, няхай іх свая кашуля не чапае. Ціха…

I ён заплакаў зноў, — усё ж такі дзіця.

Назаўтра ўранку, яшчэ раса пяклася холадам, Сівы ўжо ехаў верхам на парсюку — зноў на балота. Падганяў Белага парэпанымі пяткамі пад бакі і зноў смяяўся.

Свайго поля было ў іх няшмат: для такой жняі, як Данікава мама, няма дзе і разгарнуцца. Зося хадзіла ў зажон[5]. Жала чужое, думала пра сваё… А пад восень зрабіла тое, пра што думала, — купіла свайму хлопцу боцікі. Першыя ад роду.

Прынесла іх увечары з мястэчка — чорненькія, бліскучыя, з чырвонымі падэшвамі. I абцасы, і ранты блішчаць, бо насмолены!.. Выйшла, праўда, няладна: бот да бота былі прычэплены дратвай, і са спеху Данік не дратву парваў, а прарваў у адной халяве дзірачку. Мамінага «чымборыка»[6] на гэты раз Сівы нават і не пачуў.

Усю ноч не далі яму заснуць гэтыя новыя боты. Яны віселі, як спакуса, на жэрдцы над палком, на якім хлопец спаў, і, каб не дзірачка ў халяве, гэтак добра было б думаць, што ён ужо вырас вялікі, што ўжо вельмі хутка, праз тры толькі дні, ён пойдзе ў першы клас!

Школа стаяла наводшыбе ад вёскі, на ўзгорку. Сама старая і ў акружэнні старых бяроз, што засланялі яе ад зімовых вятроў. Заманілі Даніка і гэтыя высокія бярозы, і прыгожыя дарожкі вакол школы. Не раз вясною ён глядзеў, як дзеці, што ўжо вучыліся, праскрабалі гэтыя дарожкі ў мураве, пасыпалі іх жвірам і абсаджвалі касачамі. А ўсярэдзіну школы, дзе вучацца, так дагэтуль яму і не ўдалося прабрацца.

Настаўнік, яго ў вёсцы называлі пан Цаба, Даніку не вельмі падабаўся.

Неяк улетку яны, пастушкі, спаткалі яго на пашы. Ішоў ён з-пад рэчкі з трыма вудамі, са збанком і з нейкай торбай за плячыма. Школьнікі, а з імі і меншыя хлопцы паскідалі шапкі і, адзін перад адным, як гусі, загаманілі: «Дзень добры! Дзень добры!..» Спыталіся нават, ці хутка ўжо ў школу.

— Яшчэ будзе тры нядзелькі ды тады ў чвартэк[7], — сказаў настаўнік.

Потым пан Цаба паглядзеў на Даніка і спытаўся па-беларуску:

— А чый гэта такі Іванка, га?

— Ён не Іванка, ён Данік, — адказалі старэйшыя хлопцы. — Ён Зосін, а прозвішча іхняе Малец. У яго толькі маці, ён сірата.

— Дык, значыцца, ты — пан Даніла Малец, — засмяяўся настаўнік. — Ты таксама прыйдзеш вучыцца. Ходзь ту, не буй сен[8]. — Ён узяў хлопца за плячук і падцягнуў бліжэй да сябе. — А які ж ты, пане Малец, сівы, мурзаты, нястрыжаны!..

Пастушкі засмяяліся.

— Ну, дык хочаш вучыцца?

Адказаць настаўніку трэба, ды і ў школу хочацца, і хлопец цераз сілу выціснуў:

— Ыгы.

— Не ыгы, а хачу. А рыбу вудзіш?

— Хачу.

Дзеці зноў засмяяліся. А чаго? I пэўна ж, хочацца з вудай на рэчку, але рэчка далёка за пашай, на лузе, і не заўсёды можна туды пайсці.

У руцэ пана Цабы пагойдваўся жоўты збанок, падвязаны за шыйку вяровачкай. Сівы цікнуў у яго раз, другі раз і, нічога не ўбачыўшы, спытаўся:

— Што там?

— Рыба, — адказаў настаўнік. — Не пашанцавала мне сёння, пане Даніла Малец, аднаго толькі акунька ашукаў.

— А чаму ж у торбе поўна?

— У торбе? Там сон руўнеж рыбы[9].

— А вы ж кажаце — толькі адну злавілі.

— Ну адну. А гэтыя купіў.

— Дзе купілі?

— Дзе? У склепе, ктуры называ сен Немэн[10]. Ха, ха, ха!.. Не, злавіў усе, пане Малец, толькі адну нясу жывую.

— А чаму вы ілжаце?

— А што, ты ніколі не ілжэш?

— Ыгы.

— Бачыў ты яго — ыгы. Ну, што ж, пане Малец, я табе за гэта ксёнжку дам, калі прыйдзеш у школу. З цацкамі.

На развітанне хлопцы зноў паздымалі шапкі і, адзін перад адным, загаманілі: «До відзэння! До відзэння!..» А Данік стаяў разгублены, не ведаючы — верыць ці не верыць?.. I неяк прыкра было, невядома чаму…

Пан Цаба не ашукаў, — як толькі Данік прыйшоў у школу, ён даў і яму кніжку з цацкамі і неяк смешна назваў яе — «элемэнтаж»[11].

Літары даліся хлопцу няцяжка. Толькі з дзвюма з іх Данік, як і ўсе іншыя навічкі, меў многа клопату. Нейкае «а з хвосцікам» і «э з хвосцікам»; першае трэба вымаўляць, як «не то а, не то он», а другое — «не то э, не то эн»… Так муштраваў іх настаўнік. I вымаўляць удавалася толькі яму. Малыя неўзабаве вырашылі, што тут уся справа ў носе — які ў каго нос. У пана Цабы нос быў доўгі, чырвоны, і настаўнік гугніў у яго неяк вельмі ж адмыслова. А ў іх яно так не выходзіла гладка — ні «он», ні «эн»…

вернуться

Хадзіць у зажон — наймацца на працу жаць жыта.

вернуться

Чымборык — тут: матуз, завязка ад фартушка.

www.rulit.me

Читать онлайн "Сірочы хлеб" автора Брыль Янка - RuLit

— Конская мыза — храпа. Калі гразь замерзне нагалік, без снегу, — таксама гаворым храпа… Але гэтая «храпка» тут, брат, не падыходзіць… А ў што ты, калі рыбу вудзіш, угортваеш сваіх печкуроў? У анучку. Можа, яна і па-польску трапка, га?

Сівы шмаргануў носам і на момант задумаўся. У іх толькі Іван Цярэшкавых рыбу ў анучку ўгортвае. Але ў яго і плоткі бываюць, і акуні.

Данік рабіў інакш. Ён выпіваў з бутэлькі малако, а тады, як толькі зловіць рыбку, — туды яе, у бутэльку. Аднаго за адным упіхваў цераз рыльца слізкіх, халаднаватых печкуроў, часта мяняў ім ваду, а яны ўсё чамусьці пазяхалі. Сыпаў ім крошкі хлеба, і, здавалася, рыбкі ядуць… Жуюць, жуюць — пакуль, нарэшце, не падохнуць…

— Ды не, дзядзька Мікола, — сказаў ён, — храпка — гэта не ануча. Анучка па-панску — шматка. Мы ёю ў школе дошку выціраем…

— Ну, дык я, брат, не ведаю. Я, брат, у іхнюю школу і дня нават не хадзіў.

— А што ж настаўнік? — азвалася з-за прасніцы Данікава мама. — Што ж яму — толькі грошыкі аграбаць?

Стары Кужалевіч, дзядзька Рыгор, ляжаў на печы, лапцямі на хату. Здавалася — спіць, адно ж паварушыўся і кажа:

— А пакіньце вы з гэтым настаўнікам! Які ён паляк! Ён жа з Бярозаўкі. Ведаю я і бацьку яго, і самога. З багатай хаты, нічога не скажаш. У Нясвіжы вучыўся, па-руску. А цяпер вось у панскую скуру палез. Ужо, бачыш, і паню сабе падхапіў, ажаніўся. Сястра, кажуць, нейкага паліцыянта. Угрунтаваўся добра. А нашага брата, калі каторы і вучоны, настаўнікам, нябось, не паставяць. Ды не кожны і захоча, як гэты Цаба. Храпка, шмапка… Калецтва адно! Хутчэй бы на іх які парадак рабіўся. То пан паліцэйскі, то пан саквестратар[19], то пан які-небудзь Цаба — усе на нашу мужыцкую шыю…

Данік глядзеў на Міколу. Сябар яго ўстаў, падышоў да паліцы і зняў з яе нейкую кнігу.

— Гэта Купала, — сказаў ён. — Той самы, што і пра Машэку напісаў. Памятаеш? — падмаргнуў ён Даніку.

— Ыгы, — таксама па-змоўніцку ўсміхнуўся Сівы, успомніўшы пра бязмен.

— I пра мяне ён напісаў, — гартаў кнігу Мікола. — Глядзі вось, верш «Я шавец-маладзец». I пра цябе напісаў. Пра цябе і пра маму тваю. Вось паглядзім. Ага! Ну, слухай.

Гэта была размова беднай маці-сялянкі з хлопцам сваім, які пасвіў чужыя каровы.

У хлопца было тое, чаго ў Даніка ніколі не будзе, — бацька і браты. Было і тое, чаго ў Даніка яшчэ няма, — служба ў чужых людзей… Было, аднак, і галоўнае, што радніла Сівага з тым пастушком, — горкая доля.

Мікола чытаў, стоячы сярод хаты:

— Як у служкі сходзяць леты — У пастуха, Пытай, маці, птушкі гэтай — Канюха. Запытайся гэтай хмары — Гэтых слёз; Гэтай кветкі на папары — Гэтых лоз; Гэтай грушы сярод поля I балот: Яны ўсе аб маёй долі Вядуць шчот.

Ну, і галоўнае, што ты, браце Даніла, запамятай назаўсёды:

Не плач, маці, і не злуйся На жыццё, Як я ў сілачку ўбяруся, Змагу ўсё.

Вось так, брат, і запісана. Зразумела?

У адказ Данік змог вымавіць толькі сваё «ыгы». За яго адказала маці.

— Як жа хораша, Божачка, — уздыхнула яна. — Чула, Алена, га? — спытала ў Міколавай маці, якая таксама не прала, а слухала.

— Ну, што, Данік, — сказаў Мікола, — хочаш вось так навучыцца чытаць?

— Ыгы!

— Калі «ыгы», дык ідзі цяпер і вучы сваю храпку, а ўвечары прыходзь.

I вось быў вечар, у які яшчэ адзін заходнебеларускі пастушок з мужыцкай прагнасцю на ўсё жыццё запамінаў трыццаць дзве літары ўжо не чужое граматы. I была пасля вечара ноч, у якую ў старой, занесенай снегам хаціне доўга не мог заснуць маленькі чалавек.

…Данік ужо ў трэцім класе. Першыя школьныя радасці даўно прайшлі. Праўда, вучыцца «па-панску» з кожным годам як быццам лягчэй. Ужо і сам пан Цаба гаворыць з імі толькі па-польску. Вось і цяпер ён тлумачыць ім нешта, але Сівы не чуе, бо задумаўся.

Ад невясёлых думак ён абмакнуў у чарніла тупы канец алоўка і напісаў на парце: Д. Малец. Па-беларуску, вядома. Настаўнік заўважыў гэта і паставіў «грамацея» ў куток.

Малец думае пра настаўніка. «Панскі падліза», — кажуць у вёсцы пра Цабу.

Пакуль Данік так думаў, стоячы на каленях, гасцінцам з мястэчка брыла па адліжным снезе Акуліна. У старых салдацкіх валёнках, засопшыся, яна несла з пошты вялікі пакунак. Вось яна мільганула ў акне… у другім…

— Кніжкі! Кніжкі нясе! — загаманілі дзеці.

Акуліна ўнесла пакунак, напусціла з двара холаду, навалакла шлапакамі снегу.

— Ух, панок! — уздыхнула яна, папраўляючы хустку. — Хай іх нечага ліха! Наце вам і запіску яшчэ.

— А ты не лайся, дурніца. Ідзь прэч!

Акуліна згорбілася і пайшла.

— Ну, вось, — сказаў настаўнік. — Вось вам і тое, чаго так хацелася вашым бацькам. Тутай сон белоруске элемэнтажэ «Зорка». Хто з вас умее ўжо чытаць па іх?

Данік азірнуўся. Ды і азірацца не трэба, — і так чуваць, як загаманіў, узняў рукі ўвесь клас:

— Я! Я! I я!..

— Праве ўшысцы, — загугніў пан Цаба. — Ну, што ж, пшынаймней, не тшэба мне будзе лішне заўрацаць[20] сабе галаву.

Ён памаўчаў.

— А хто ж вас навучыў? — спытаўся.

Аказалася — каго бацька, каго нават маці, каго — старэйшы брат, а трох — Яна Бусліка, Уладзімежа Чарадоўлу і Шымона Мамоньчыка, як называў іх настаўнік, — навучыў Данель Малец.

— Ты? — спытаўся пан Цаба. — Ану, устань!

Данік устаў і павярнуўся да класа.

— А хто цябе навучыў? Ну, чаго ты ўнурыўся?

Сівы маўчаў, толькі глядзеў на пана спадылба.

— Не повеш? — зноў па-польску спытаўся пан Цаба. — Не повеш? Мысліш, я сам не вем? Ідзь зноў да свэго конта![21]…

Данік павярнуўся і, па прывычцы, стаў на калені.

Ён не сказаў, не назваў свайго сапраўднага настаўніка. I не скажа. Не пану аб гэтым казаць!..

Чатыры месяцы прайшло з таго дня, калі ў іхняй Галынцы, як і ва ўсіх навакольных вёсках, быў сход, на якім сяляне дамагаліся ад паноў школы на роднай беларускай мове.

У тую нядзелю ў школе было паўнютка людзей. За сталом сядзеў пан Цаба, яшчэ два нейкія паны з мястэчка і пан паліцыянт. Не хто-небудзь іншы, а ён, Данікаў друг Мікола Кужалевіч, паказваў панам вялікі, складзены ўдвая ліст паперы. На гэтым лісце было напісана тое, што называецца незвычайным і вельмі ж, мусіць, моцным словам — ПРАТЭСТ.

— Мы, сяляне вёскі Галынка, — чытаў Мікола, — заяўляем пратэст супраць таго, каб нашы дзеці вучыліся не на роднай мове, і патрабуем адкрыць у нас беларускую школу…

Данік ведаў — не хто-небудзь іншы, а ён, Мікола, пісаў гэты пратэст. А падпісала яго ўся вёска — з канца ў канец. Нават і солтыс, Марка Палуян, падпісаў. Маўчаў, чакаў, а ўсё ж такі падпісаўся. Увесь вялікі ліст спісалі, хто алоўкам, хто чарнілам, хто прозвішча паставіў, а хто крыжыкі. Недзе там, каля самага пачатку, стаяць і маміны крывыя тры крыжы. Пад імі — рукою Міколы — напісана: За непісьменную, па яе просьбе, падпісаўся, а яшчэ ніжэй — рукою Даніка — Д. Малец.

На сход, у школу, малых не пусцілі. Нават ад вокнаў Цаба адганяў. Вокны былі адчынены, і ўсё чуваць было здалёк. Зрэшты, Данік схаваўся за бярозай перад акном і самае важнае бачыў.

— Не трэба нам панская школа. Яна не маці для нашых дзяцей, а мачыха. Ды і мачыхі бываюць куды лепшыя! Не трэба нам і настаўнік, што за аб’едкі з панскага стала запрадаўся панам з душою! Не хочам мы і парадкаў такіх, калі на нашага брата глядзяць, як на быдла, калі кожны цябе папіхае нагою, нібы свіную ражку[22]!.. Мы заяўляем пратэст!..

Так гаварыў тады Мікола. Так гаварылі і другія хлопцы і мужчыны.

Паны маўчалі. Цаба сядзеў чырвоны, як бурак, і толькі соп у сваю дзюбу. I паліцэйскі маўчаў, аберуч трымаючыся за стрэльбу, сціснутую каленьмі.

Нешта праз месяц Міколу забралі. Той самы паліцыянт, а з ім яшчэ адзін гналі яго па вёсцы ўранні, калі малыя ішлі ў школу. I нельга было, вядома, падбегчы да сябра, шапнуць: «Можа, прынесці табе тое, Мікола, што стаіць у вашай адрыне ў кутку каля дзвярэй? Я пабягу…» Нельга было сказаць, бо паліцэйскія адганялі іх, адзін нават крыкнуў:

— Большэвіцкэ шчэнента! Прэч! I вам до вензеня захцяло сен[23]?..

Данік, разам з іншымі хлопцамі, ішоў за імі воддаль, там, дзе ішла, галосячы, цётка Алена, Міколава маці.

Цяпер, стоячы ў кутку на каленях, Данік то думае, то нават шэпча:

— Панскі падліза… Запрадаўся з душой… I Міколу прадаў…

Гэта — пра Цабу. Так гаварыла ўся вёска.

вернуться

Секвестрáтар — падатковы чыноўнік, які адбірае маёмасць за няўнесеныя падаткі.

вернуться

Праве ўшысцы — амаль усе, пшынаймней — прынамсі, заўрацаць — марочыць.

вернуться

Не скажаш? Думаеш, я сам не ведаю? Ідзі зноў у свой куток!

вернуться

Рáжка — драўляная круглая пасудзіна з ручкамі, у якой замешвалі корм свінням.

вернуться

Бальшавіцкія шчаняты! Прэч! I вам у турму захацелася?

www.rulit.me

Читать онлайн "Сірочы хлеб" автора Брыль Янка - RuLit

— Ух, панок! — уздыхнула яна, папраўляючы хустку. — Хай іх нечага ліха! Наце вам і запіску яшчэ.

— А ты не лайся, дурніца. Ідзь прэч!

Акуліна згорбілася і пайшла.

— Ну, вось, — сказаў настаўнік. — Вось вам і тое, чаго так хацелася вашым бацькам. Тутай сон белоруске элемэнтажэ «Зорка». Хто з вас умее ўжо чытаць па іх?

Данік азірнуўся. Ды і азірацца не трэба, — і так чуваць, як загаманіў, узняў рукі ўвесь клас:

— Я! Я! I я!..

— Праве ўшысцы, — загугніў пан Цаба. — Ну, што ж, пшынаймней, не тшэба мне будзе лішне заўрацаць[20] сабе галаву.

Ён памаўчаў.

— А хто ж вас навучыў? — спытаўся.

Аказалася — каго бацька, каго нават маці, каго — старэйшы брат, а трох — Яна Бусліка, Уладзімежа Чарадоўлу і Шымона Мамоньчыка, як называў іх настаўнік, — навучыў Данель Малец.

— Ты? — спытаўся пан Цаба. — Ану, устань!

Данік устаў і павярнуўся да класа.

— А хто цябе навучыў? Ну, чаго ты ўнурыўся?

Сівы маўчаў, толькі глядзеў на пана спадылба.

— Не повеш? — зноў па-польску спытаўся пан Цаба. — Не повеш? Мысліш, я сам не вем? Ідзь зноў да свэго конта![21]…

Данік павярнуўся і, па прывычцы, стаў на калені.

Ён не сказаў, не назваў свайго сапраўднага настаўніка. I не скажа. Не пану аб гэтым казаць!..

Чатыры месяцы прайшло з таго дня, калі ў іхняй Галынцы, як і ва ўсіх навакольных вёсках, быў сход, на якім сяляне дамагаліся ад паноў школы на роднай беларускай мове.

У тую нядзелю ў школе было паўнютка людзей. За сталом сядзеў пан Цаба, яшчэ два нейкія паны з мястэчка і пан паліцыянт. Не хто-небудзь іншы, а ён, Данікаў друг Мікола Кужалевіч, паказваў панам вялікі, складзены ўдвая ліст паперы. На гэтым лісце было напісана тое, што называецца незвычайным і вельмі ж, мусіць, моцным словам — ПРАТЭСТ.

— Мы, сяляне вёскі Галынка, — чытаў Мікола, — заяўляем пратэст супраць таго, каб нашы дзеці вучыліся не на роднай мове, і патрабуем адкрыць у нас беларускую школу…

Данік ведаў — не хто-небудзь іншы, а ён, Мікола, пісаў гэты пратэст. А падпісала яго ўся вёска — з канца ў канец. Нават і солтыс, Марка Палуян, падпісаў. Маўчаў, чакаў, а ўсё ж такі падпісаўся. Увесь вялікі ліст спісалі, хто алоўкам, хто чарнілам, хто прозвішча паставіў, а хто крыжыкі. Недзе там, каля самага пачатку, стаяць і маміны крывыя тры крыжы. Пад імі — рукою Міколы — напісана: За непісьменную, па яе просьбе, падпісаўся, а яшчэ ніжэй — рукою Даніка — Д. Малец.

На сход, у школу, малых не пусцілі. Нават ад вокнаў Цаба адганяў. Вокны былі адчынены, і ўсё чуваць было здалёк. Зрэшты, Данік схаваўся за бярозай перад акном і самае важнае бачыў.

— Не трэба нам панская школа. Яна не маці для нашых дзяцей, а мачыха. Ды і мачыхі бываюць куды лепшыя! Не трэба нам і настаўнік, што за аб’едкі з панскага стала запрадаўся панам з душою! Не хочам мы і парадкаў такіх, калі на нашага брата глядзяць, як на быдла, калі кожны цябе папіхае нагою, нібы свіную ражку[22]!.. Мы заяўляем пратэст!..

Так гаварыў тады Мікола. Так гаварылі і другія хлопцы і мужчыны.

Паны маўчалі. Цаба сядзеў чырвоны, як бурак, і толькі соп у сваю дзюбу. I паліцэйскі маўчаў, аберуч трымаючыся за стрэльбу, сціснутую каленьмі.

Нешта праз месяц Міколу забралі. Той самы паліцыянт, а з ім яшчэ адзін гналі яго па вёсцы ўранні, калі малыя ішлі ў школу. I нельга было, вядома, падбегчы да сябра, шапнуць: «Можа, прынесці табе тое, Мікола, што стаіць у вашай адрыне ў кутку каля дзвярэй? Я пабягу…» Нельга было сказаць, бо паліцэйскія адганялі іх, адзін нават крыкнуў:

— Большэвіцкэ шчэнента! Прэч! I вам до вензеня захцяло сен[23]?..

Данік, разам з іншымі хлопцамі, ішоў за імі воддаль, там, дзе ішла, галосячы, цётка Алена, Міколава маці.

Цяпер, стоячы ў кутку на каленях, Данік то думае, то нават шэпча:

— Панскі падліза… Запрадаўся з душой… I Міколу прадаў…

Гэта — пра Цабу. Так гаварыла ўся вёска.

Сонца, мароз і вецер. Эх, завірыў, разгуляўся!.. Так і скрабе па хрупкім снезе, так і падвільвае белымі вужакамі снежнага пылу. Гоніць яго па полі, цераз гасцінец, зноў па полі, па хмызняках і — пад саменькі лес. А сонца такое, што не зірнеш на снег!..

Ад сонца Даніку не цёпла — цёпла ад бацькавага салдацкага башлыка, ад вялікага, з чужых плячэй, паўкажушка, ад хады па глыбокай сцежцы, ён дрэпае ззаду за мамай і глядзіць на пяткі яе лапцей. Мама шырока ступае, спяшаецца за дзядзькам Кастусём і з-пад вялікай хусткі-канаплянкі глядзіць на дзядзькавы боты.

…Дзядзька Кастусь, мамін старэйшы брат, прыйшоў да іх сёння з Мікуліч. I думае ён цяпер пра тое, як гэта раптам, знячэўку, пашанцавала ягонай сястры. Дзевер яе, брат Данікавага бацькі Пятрусь Малец, прыслаў ім грошай. З Мінска ажно, з-за граніцы. Там ён недзе жыве, відаць, як чалавек, бо — дайце раду! — адразу гэтулькі грошай прыслаў… Калі перавесці на золата гэтыя савецкія чырвонцы, дык будзе іх цэлых трыццаць рублёў — мікалаеўскім золатам. Ну, а на панскія злоты — яшчэ ў чатыры столкі больш. Як з неба гэта звалілася… I піша Пятрусь Малец, што гэта — пляменніку яго, Данілу, каб вучыўся. «Сыну брата майго Івана, які аддаў жыццё за Савецкую ўладу», — так і піша — у заказным пісьме… Як яно пойдзе цяпер сястры пры грошах?.. На добры лад, дык трэба б хоць паўморга[24] зямлі абзадачыць або каня якога, нарэшце, купіць. Ды што ты зробіш, калі дзевер загадвае хлопца вучыць?..

вернуться

Праве ўшысцы — амаль усе, пшынаймней — прынамсі, заўрацаць — марочыць.

вернуться

Не скажаш? Думаеш, я сам не ведаю? Ідзі зноў у свой куток!

вернуться

Рáжка — драўляная круглая пасудзіна з ручкамі, у якой замешвалі корм свінням.

вернуться

Бальшавіцкія шчаняты! Прэч! I вам у турму захацелася?

вернуться

Паўморга — старая мера плошчы, роўная 0,35 га, у Польшчы і Літве.

www.rulit.me

Читать онлайн "Сірочы хлеб" автора Брыль Янка - RuLit

Сама Мальчыха, дык тая проста аслупянела ад шчасця. Учора, як прынеслі з пошты пісьмо і павестку, загаварыла ўся вёска. I «з таго мэнту», як кажа Зося, думкі ў яе галаве блытаюцца адна за адну, а іх раз-поразу прадзімае вялікая радасць. Грошай раптам будзе столькі, што і ў галаву не тоўпіцца.

Страшна было б адной і ісці па іх. Кастусь, дзякуй яму, ідзе. Паслухаў. Ён то, нябось, разбярэцца ўсюды! Ды і свой сынок таксама. Бачыш, жаба, упёрся — «пайду». Трэба ж яму апрануцца што-небудзь купіць…

Прыпыніўшыся, Зося азіраецца і з усмешкай пытае свайго гаспадара:

— Ідзеш, Даніла?

— Іду, іду, — адказвае Сівы. I вочы яго ажно пабліскваюць з-пад башлыка.

Данік таксама думае.

Яму ўжо адзінаццаць. Ужо другі год хлопец сядзіць у трэцім класе. Што, хіба ён вучыцца дрэнна? Ды не! Цяпер ужо не толькі ўся школа, а ўся Галынка ведае, што ён, Зосін Данік, вучыцца лепш за ўсіх. Найбольш чытае — і беларускіх, і рускіх, і польскіх кніжак, абы дзе якую дастаў. А вось застаўся ў трэцім класе на другі год. Хто ведае — можа, і яшчэ год будзе сядзець… Такі ўжо заведзены лад у паноў: хто не адходзіць у школу да чатырнаццаці год — плаці штраф або адседжвай у каталажцы[25] пры гміне[26]. За ўсё адседжваюць людзі — за падаткі, за штрафы, калі няма чым заплаціць. Дзеду Раману прыйшло ад сына з войска даплатное пісьмо, дык ён і за даплату гэтую прасіўся адседзець. Маме ні штрафу плаціць, ні адседжваць, вядома, не хочацца, дык вось Данік і ходзіць другую зіму ў трэці клас. Ісці ў чацвёрты, у местачковую школу, — і няма за што, і няма ад каго. Трэба ж і маме дапамагаць. Шэсць чужых кароў і сваю Рагулю пасе ён улетку.

А ў школу, у чацвёрты клас, так хочацца!..

Вясной, калі ён скончыў трэці, быў у іх сам «пан кіроўнік» — дырэктар местачковай сямігодкі.

«Пан, зразумела, — звярнуўся ён да іхняга Цабы, — лепшых вучняў накіруе да мяне, у чацвёрты клас, а гэтага, Мальца, — у першую чаргу, абавязкова».

«Пане кіроўніку, — загугніў Цаба, — ён, Данель Малец, вельмі бедны, сірата. Дарэмная гаворка».

«Ну што ж, як не, дык не», — сказаў кіроўнік.

А тут учора дзядзька Пятрусь прыслаў пісьмо і грошы. Вось табе і «не, дык не»! Абы толькі да вясны дацягнуць, а там, увосені, я табе, пане Цаба, не здрастуй, а ты мне не застуй!

Дзядзька Пятрусь, незнаёмы Даніку брат яго бацькі, — вельмі добры, відаць, і вельмі разумны чалавек. I ён, як калісьці Мікола, гаворыць, што Данікаў тата — герой. Каб паны не забілі яго на вайне ды каб ён жыў, ён быў бы таксама разумны і добры. А каб паноў не было і тут? Што ж, тады не было б і пана Цабы з яго школай і не сядзеў бы ў турме такі разумны, добры, смелы Мікола Кужалевіч… Ды ці адзін хіба Мікола!.. Данік успамінае, як плачуць бабы і дзеці, калі паліцыянты гоняць у пастарунак[27] каго-небудзь з хлопцаў ці мужчын… А ўсё ж спяваюць у Галынцы песні супраць паноў, усё ж чакаюць прыходу таварышаў…

Тут на думку хлопцу ўзыходзіць, што школа ў мястэчку — таксама панская, як і ў Галынцы… «А ці добра, што я пайду туды, што я хачу вучыцца, хоць і па-польску? Што ж я — хачу панам Цабам зрабіцца?.. Ды дзядзька ж піша, каб я вучыўся! — успамінае ён з палёгкай. — У школе буду вучыцца па-польску, а дома — па-свойму. I буду шмат чытаць, буду такі разумны, як тата, як дзядзька Пятрусь, як Мікола!..»

Чацвёрты і пяты класы вучацца ў новым драўляным доме, насупраць якога, цераз плошчу, стаіць пастарунак.

Выхавацелька чацвёртага класа — пані Мар’я, або кіроўнічыха, як называюць яе вучні, — увайшла пасля пераменкі ў клас з вялікім пачкам чырванабокіх яблыкаў.

— Лісты кляновыя прынеслі? — спыталася яна.

— Прынеслі! Во якія! Во! — загаманілі вучні.

— А-ёй, навошта гэтак шмат? Я ж казала па два-тры, не больш.

Пані Мар’я гаворыць па-польску чыста, не так калечана, як пан Цаба.

вернуться

Гмíна — цэнтр самай дробнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі ў Польшчы.

www.rulit.me

Читать онлайн "Сірочы хлеб" автора Брыль Янка - RuLit

Доўгія чорныя вейкі настаўніцы нечакана прыпадымаюцца. Вялікія карыя вочы яе глядзяць у шэрыя, ужо спалоханыя, вочы Даніка.

— Малец!

Сівы ўстае і чырванее. Ужо не толькі яна, а ўвесь клас — ён адчувае гэта — глядзіць на яго.

— Што ты зрабіў, пакажы!

Данік падае настаўніцы сшытак.

— Ну, вядома. Усе ўжо малююць, а Малец… Я пажартавала, што гультаі будуць есці лісты, — іх мы, магчыма, і на калені паставім. Як табе гэта падабаецца? Трэба рабіць, а ты сядзіш ды думаеш пра нябесныя мігдалы[29]…

Пад смех усяго класа Данік садзіцца і пачынае маляваць. Ён кладзе, як і трэба, спачатку светла-жоўтую фарбу, дадаўшы да яе крышку зялёнай… Ды вось не клеіцца штосьці, не так выходзіць, як хочацца… Данікаў сусед па парце — Санька Сурновіч, хлопец з мястэчка. Яны ўжо трохі пасябравалі. У Санькі выходзіць зусім інакш. Бачыш, як захапіўся, — і галаву схіліў, і шчаку падпёр языком…

— Добжэ, Сурновіч, добжэ, — гаворыць пані Мар’я. Яна ўжо стаіць каля Санькі; схілілася над ім, усперлася рукой на парту. — Ты толькі, Сурновіч, лягчэй, не так рэзка. I не спяшайся. Дай мне пэндзаль. Падсунься трошкі.

Яна падсела да Санькі і ўжо малюе сама.

— Вось так, вось так, — прыгаворвае. — Што ж, прыйдзе час, наш Аляксандр Сурновіч будзе — хто ведае? — можа, Янам Матэйкам…

Усе смяюцца, а Санька шморгае носам і сарамліва апускае галаву.

— Ян Матэйка, дзеці, — гаворыць настаўніца, — гэта быў такі польскі мастак. Слаўны мастак, на ўвесь свет. Ну, а ты што тут робіш, задуманы? Пакажы.

Данік падае ёй свой сшытак, кладучы яго на Санькава месца.

— О, што гэта — аладка з хвосцікам?

Усе смяюцца, а пані Мар’я бярэ ў Даніка яго пэндзлік, набірае чырвонай фарбы і пачынае папраўляць яго няшчаснае яблыка.

Ах, і чаму ж яна не сядзіць побач з ім, а з Санькам?! Данік глядзіць на белую, маленькую руку настаўніцы, потым крадком цікуе на мілы, прыгожы твар яе, абапал якога звісаюць чорныя кучаравыя пасмы коратка, «пад польку», астрыжаных валасоў. I ў душу яго само чамусьці просіцца слова «матуля», пачутае ад яе пазаўчора…

— Вось так, вось так, — прыгаворвае пані Мар’я, малюючы, — і трэба, Малец, не глядзець, не марыць, а рабіць сваё…

Не, ніколі, відаць, яна не палюбіць яго так, як Янку-музыку! I ніколі не сядзе побач з ім, Данікам, і не пахваліць яго так, як Саньку!..

За вокнамі — позняя, мокрая восень.

Чацвёрты і пяты класы злучаны ў адзін пакой — на «беларускую гадзіну». Вучні-палякі пайшлі на гэты час дахаты, аднак і без іх у вялікім пакоі двум класам вельмі цесна.

Такіх гадзін бывае толькі дзве на тыдзень, і ў кожным класе іх вядзе пані Мар’я. I яна, і муж яе, пан кіроўнік, вучаць тут ад самага пачатку панскай улады. Дзеці даўно ўжо ведаюць, што яна — палячка. А вось дзе яна навучылася па-беларуску — аб гэтым яшчэ не дазналіся нават і яўрэйскія дзяўчаткі, якія ведаюць усе таямніцы з жыцця местачковых «ужэнднікаў».

Пані Мар’я піша з кніжкі на дошцы.

Спісаўшы ўсю дошку, яна загадвае чацвёртаму класу перапісаць практыкаванне і падкрэсліць назоўнікі адной рыскай, а прыметнікі — дзвюма.

У пятым класе будзе вуснае. Настаўніца бярэ беларускую чытанку «Родны край» і кажа, як заўсёды, па-польску:

— Вядомая беларуская паэтэса Цётка пісала і вершы, і прозу. Цяпер мы пазнаёмімся з яе навелай «Міхаська». Увага.

І пачала чытаць.

I, як заўсёды, калі пані Мар’я чытае па-беларуску, голас яе адразу стаў яшчэ мілейшы. Дзяўчаткі і хлопцы з пятага класа, якія сядзелі па чацвёра-пяцёра на адной парце, заціхлі і загледзеліся на настаўніцу. Цяжка было пісаць і чацвёртаму класу. А найцяжэй, здаецца, Даніку… Ды і навошта яму гэтыя назоўнікі, прыметнікі, пустыя сёлы і незалатаныя венцеры, калі пані Мар’я чытае?..

Перад вачамі Сівага, нібы на яве, разгортваецца роднае жыццё і першая праца — пасьба. Толькі ж не так ужо цёмна і горка было заўсёды, як там у кнізе. У Даніка, хоць ён таксама сірата, слёз было менш, чым радасці. Хлеб сірочы, вядома, нялёгкі, аднак пра яго пакуль што больш думала мама.

Сівы ўспамінае, як яны, галынкаўскія пастухі, збіралі жоўтую лотаць на залітых веснавой вадою паплавах, бегалі па цёпленькіх, празрыстых дажджавых лужынах на траве, гулялі на выгане ў «чыжыка» і ў лапту, хадзілі ўлетку на Нёман… Там яны купаліся на водмелі з вясёлым гоманам, вудзілі печкуроў, падпускаючы ім каламуты. Вада ў Нёмане, нават і каля берага, на мелізне, не ідзе, здаецца, а бяжыць, і каламута сыходзіць хутка: як ты ні калупай дно пальцамі ног — зноў відаць светлы, цвёрды пясочак… Увосень цвітуць на ўзлеску за ракою верасы, залітыя ласкавым сонцам. Пад босымі нагамі шалахціць залатое лісце, суха патрэскваюць сучкі на мяккай аўчыне імху, кропелькамі крыві стракацяць у бруснічніку кіслыя ягадкі. Як жа добра тады гайдацца на маладых, гнуткіх бярозках і перагуквацца, ловячы звонкае рэха. Як добра рэзаць вецце і вязаць лазою венікі — хто больш!.. А ў полі пастухі палілі бульбоўнік і пырнік і, калі асядала магутнае, шыпучае полымя, пяклі ў прыску салодкую духавітую бульбу. Ну, хіба ж тады было да слёз!..

вернуться

Мігдáл — міндаль. Думаць пра нябесныя мігдалы — марыць пра нешта недасяжнае.

www.rulit.me

Читать онлайн "Сірочы хлеб" автора Брыль Янка - RuLit

Пасля пачалі складаць з літар словы: «ма-ма», «та-та», «А-не-ля»… Мама і тата — таксама як і ў нас. Анеля — гэта імя дзяўчынкі. Такой дзяўчынкі ва ўсёй Галынцы не было, і таму Данік назваў Анеляй іхнюю пярэстую, вельмі ж пацешную цялушку.

Неяк зімой, прыйшоўшы са школы, Данік адразу ўзяўся за ўрокі, як ён рабіў цяпер, ужо не пасучы, заўсёды. Мамы не было дома. Ён сам дастаў з печы капусту, з паліцы — хлеб, пад’еў, прыбраў са стала і разгарнуў «элемэнтаж». Пачаў чытаць вершык, які трэба было вывучыць на памяць. У вершыку польскі хлопец Янэк хваліўся сваёй маме, што ён наловіць многа рыбы. А потым:

Ловіл Янэк до полудня, Маёнц пружнон храпкэн…[12]

На гэтай «храпкэн» Сівы і засеў. Што гэта за «храпка»? Думаў, думаў — дарэмна. Успамінаў, успамінаў… Не, настаўнік не гаварыў ім нічога пра гэтае слова. У мамы не спытаешся: яна пайшла з кудзеляй. Ды, зрэшты, колькі ў яе ні пытайся, толькі і будзе адказу: «А Багі яго ведаюць! Адчапіся. Што я табе — пані ці настаўніца? Бабуля твая, нябожчыца, пакаёўкай у пана была: тая табе адказала б!..»

Раптам Данік успомніў, у каго сёння маці з кудзеляй, і ўсё яму стала ясна. Ну, калі не адразу цяпер, дык хутка будзе ясна, — вось толькі ён пойдзе туды, да Кужалевічаў, ды пакажа гэтую «храпкэн» сябру свайму — Міколу.

Мікола — сябар Даніку? Вялікі дружыць з малым?.. А што ж тут дзіўнага? Пасябравалі яны… Хто яго ведае калі — ці тады, летась вясною, як Мікола абараніў яго ад салтысёнка, ці тады, як і Данік дапамог Міколу? Відаць, і тады, і тады.

Месяцы тры таму назад, увосень, хлопчык бег з пашы дахаты. Іван Цярэшкавых, з якім ён «пускаўся ў школу», прыйшоў з першай змены і пусціў Даніка на другую. Сівы спяшаўся, трусіў подбегам, а тут, з загуменнай дарогі, што за капуснікамі, нехта гукнуў яго:

— Данік! — і памахаў рукою.

Ён пазнаў, хто яго кліча, і пабег па капусце туды.

Пачаўшы ад дарогі новую баразну, Мікола сядзеў на плузе і курыў.

— Вось што, браце Даніла, — сказаў ён. — Дар за дар, а дарма нічога. Я цябе выручыў, і ты мяне выруч. Збегай ты да нас у адрынку[13], дзе я сплю… Глядзі толькі, каб маці мая не ўбачыла. I вазьмі ты там, у кутку каля дзвярэй, адну штуку. Схавай толькі, каб ніхто не бачыў…

Данік пабег. Зайшоў у двор да Кужалевічаў з загумення[14]. Азіраючыся, адчыніў адрынку і ўбачыў у кутку каля дзвярэй стары бязмен[15] з булавешкай, але без кручка, на якім падвешваюць тое, што важаць. Больш нічога ў кутку не было. Значыцца — трэба ўзяць гэта. Хлопчык схаваў бязмен пад кашулю, высунуў галаву з дзвярэй на двор, азірнуўся ва ўсе бакі і, колькі духу, памчаўся па сцежцы на загуменне, а там — па дарозе да Міколы.

— Ну, вось, — усміхнуўся яго абаронца. — Давай сюды. Гэта, брат, тая самая булава[16], з якой яшчэ асілак Машэка[17] ваяваў з панамі. I я тут гэтай штукай не каня паганяцьму. Яму ўжо і булава не паможа…

Хлопчык глядзеў то на аратага, то на худога, як драч, каня, то зноў на аратага… Той самы Мікола — добры, вясёлы, чубаты дзяцюк, якога ён бачыў і босага, і ў лапцях, і ў ботах, — здаўся цяпер малому такім здаравенным і страшным з гэтай сваёй булавою… Страшным, вядома, для тых, хто не сябруе з Міколам, як Данік.

— З-пад кашулі ідзі пад кашулю, — усміхнуўся Мікола, затыкаючы бязмен за пояс. — А ты, браце Даніла, толькі маўчы пра гэта. Я не разбойнік. Я толькі тут успомніў пра гэты бязмен. Там, за гарою, — ён паказаў рукой на ўзгорак, за якім цягнулася вузкая, недаараная паласа, — там чакаюць мяне. Макар Палуян захацеў надаваць жабраку Кужалевічу. Адзін пан солтыс баіцца, дык брата паклікаў. Таго, што ў прымах жыве[18], у Мікулічах. Між сабою, кулаччо, грызуцца, а на нашага брата — разам. Сядзяць там недзе ды пакурваюць, чакаюць… Нічога, пакажу ім бязмен — не палезуць. Ну, ты ідзі, брат, бо ў школу спознішся. Гэй, гняды, пацягнулі!..

У школу Данік спазніўся. Пан Цаба паставіў яго ў куток на калені. Гледзячы на сцяну, пакалупаную ў гэтым месцы пазногцямі і пакрэмзаную алоўкамі яго папярэднікаў, Сівы думаў пра тое, што цяпер там, за гарою. Там, дзе два Палуяны сустрэлі Міколу. Эх, вось дзе, мусіць, бамберыць недзе па іх спінах булава! Гэта ім не да мяне ды не да мамы мае чапляцца!.. Гэта ж ім не хто-небудзь — Мікола!..

Такі сябар можа і ведае ўсё. Ён і пра «храпку» гэтую скажа.

Данік хуценька апрануўся і пабег да Кужалевічаў.

Аднак і Мікола не змог яму нічога адказаць. Паклаўшы на лаву свой малаток і бот (Мікола яшчэ і шавец!), ён узяў Данікаў «элемэнтаж» і пачаў думаць уголас:

вернуться

Вудзіў Янэк да паўдня,

Маючы дарэмную ахвоту…

вернуться

Адрына — гаспадарчая пабудова, дзе захоўваліся сена, салома, інвентар.

вернуться

Бязмéн — рычажныя або спружынныя вагі.

вернуться

Булавá — дубінка з патаўшчэннем на канцы ў выглядзе шара, васьмігранніка, якая служыла даўней зброяй, паліца.

вернуться

Асілак Машэка — вобраз з народнай легенды, які выкарыстаў Я. Купала ў паэме «Магіла льва».

вернуться

Жыць у прымах — жыць пасля жаніцьбы ў сям’і жонкі.

www.rulit.me


 
 
Пример видео 3
Пример видео 2
Пример видео 6
Пример видео 1
Пример видео 5
Пример видео 4
Как нас найти

Администрация муниципального образования «Городское поселение – г.Осташков»

Адрес: 172735 Тверская обл., г.Осташков, пер.Советский, д.З
+7 (48235) 56-817
Электронная почта: [email protected]
Закрыть
Сообщение об ошибке
Отправьте нам сообщение. Мы исправим ошибку в кратчайшие сроки.
Расположение ошибки: .

Текст ошибки:
Комментарий или отзыв о сайте:
Отправить captcha
Введите код: *